У новае месца за новымі пакупкамі

Кастрычнік у нейкай ступені стаў асаблівым месяцам для жыхароў горада і раёна. Звыклае месцазнаходжанне прыватных гандлёвых радоў, што раней былі ў будынку ўнівермага, змянілася. Цяпер яны працуюць у былым адміністрацыйным бу­дынку саўгаса “Мала­рыцкі”, што па вулі­цы Маякоўскага. Афі­цыйнае адкрыццё ганд­лёвых радоў па новым адрасе адбылося 13 кастрычніка, але ўжо да гэтага часу рады працавалі ў сваім штодзённым рэжыме. Наведаць новае месца вырашыла і карэспандэнт райгазеты.
Знайсці прадпры­мальнікаў аказалася лёгка, але вось першы раз паміж самімі радамі можна і заблудзіцца. Дзякуй, на дапамогу мне прыйшла Таццяна Кароль, прыватны прадпрымальнік, якая хутка правяла экскурсію і падзялілася ўражаннямі:
— Безумоўна, у плане быту стала лепш: больш утульна і цёпла. Але, на жаль, ёсць і мінусы: крыху далёка ад цэнтра. Раней кожны ведаў, дзе нас знайсці, людзям было блізка. Крыху шкада, што нас папрасілі пакінуць будынак, дзе працавалі столькі часу.
Пачуўшы наш дыялог , размову хутка падхапіла адна з пакупніц Таццяна Крэнь:
— Я сама з Олтуша, таму дабірацца мне да новага месцазнаходжання гандлёвых радоў даводзіцца з вакзала, а гэта няблізка, доўга патрэбна ісці. Раней, вядома ж, было лепш. А ў астатнім усё добра.
Гандлёвыя рады раз­мяшчаліся ва “Універ­магу” ажно 7 год, таму і зразумела, што ўсе ўжо да іх прывыклі, але, як кажуць, чалавек з часам прывыкае да ўсяго, таму прадпрымальнікі спадзяюцца, што і з іх новым месца­знаходжаннем звыкнуцца людзі. Увогуле гандлёвы цэнтр па­дзелены на дзве зоны: вялікая зала і малая. Уваходзіць у малую трэба праз вялікую. У малой зале можна знайсці абутак, адзенне, аўдыёвідэадыскі. Як прызнаюцца самі прадпрымальнікі, спачатку гандлю амаль не было, таму што людзі не адразу змаглі з’арыентавацца, але з кожным днём наведвальнікаў усё больш. Прыватныя прадпрымальнікі шчыра запрашаюць жыхароў горада і раёна за пакупкамі і, безумоўна, спадзяюцца на ўдачу на новым месцы.
Анастасія Максімук.
На здымку: гандлёвыя рады на новым месцы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


velomarket.org.ua/category/velosipedy-author/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!