І спартсмен, і настаўнік, і крытык

У аддзеле бібліятэч­нага маркетынгу рай­бібліятэкі ўбачыла свет чарговая кніга мясцовага аўтара. Яе падрыхтаваў Аляксандр Лядзінскі, выкладчык рускай мовы і літаратуры Маларыцкага прафесійнага ліцэя. “Тут жылі мой бацька, і дзед, і прадзед. Тэма Радзімы і роднага краю ў творчасці маларыцкіх паэтаў” – такую назву мае невялічкі зборнік крытычных артыкулаў. У ім аўтар разглядае творчасць Генадзя Мішчука, Івана Заматаева і Пятра Чагайды. Аляксандр Сяргеевіч аналізуе толькі адзін аспект іх шматграннага таленту. Тэма Радзімы, роднага кутка прысутнічае ў творчасці любога паэта, таму што яна вечная, актуальная і надзённая. Аляксандр Лядзінскі спрабуе ў творчасці мясцовых паэтаў знайсці вытокі любві да таго месца, дзе яны нарадзіліся і выгадаваліся. А для гэтага аўтар робіць рэтраспекцыі на некалькі гадоў назад. “Цудоўныя вершы пра Радзіму нара­джаюцца толькі тады, калі па-сапраднаму любіш свой маленькі куточак, з’яўляешся патрыётам той краіны, дзе з’явіўся на свет. І ніякія цяжкасці не прымусяць такога чалавека пакінуць родныя месцы, бацькоўскі дом”, — перакананы Аляксандр Лядзінскі.
На прэзентацыю выдання, якая гэтымі днямі адбылася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, прыйшлі навучэнцы прафесійнага ліцэя, работнікі бібліятэкі, а таксама майстры пяра маларыцкага паэтычнага алімпу: Сямён Кавенька, Мікалай Губей, Лідзія Гаўрылюк, Уладзімір Данілюк, Вольга Бачай, Уладзімір Кучмінскі, Пётр Чагайда, Іван Заматаеў, Мікалай Пацяюк. Для наведвальнікаў была арганізавана выстава кніг пісьменнікаў раёна “Гартаючы вечныя старонкі”. Вядучай свята была Галіна Кучына. Ва ўступным слове яна прааналізавала сучасны стан літаратур­нага працэсу Маларытчыны, былі паказаны прэзента­цыі, ціка­выя і пазнавальныя: “На ўсё жыццё, на ўсе гады”, “Літаратур­ная Мала­рытчына”, “Тэма Радзі­мы і роднага краю ў творчасці мала­рыцкіх паэтаў”.
Падчас сустрэчы Аляксандр Лядзінскі сказаў, што задума напісаць такую кнігу ўзнікла амаль 2 гады назад.
-Мне падабаецца творчасць многіх нашых паэтаў, — прызнаўся Аляксандр Сяргеевіч, — аднак бліжэй сэрцу вершы трох аўта­раў, чыю творчасць я і паспрабаваў прааналі­заваць. Іх вершы, на маю думку, вылучаюцца гарманічнасцю, мілагучнасцю, напеў­насцю. Для іх характэрна вытанчанасць радка, глыбокая думка, трапныя вобразныя сродкі. Маларыцкая зямля сла­віцца сардэчнымі, праца­вітымі людзь­мі, выдатнымі майстрамі сваёй справы. Яна багатая на таленавітых і творчых асоб. Знайсці іх, пазнаёміцца з “тварэннямі іх рук”, данесці да шырокага кола чытачоў – такая галоўная задача, якую я ставіў перад сабою, прыступаючы да напісання кнігі.
Між іншым, Аляксандр Лядзінскі таксама піша вершы. Гэты талент у яго праявіўся яшчэ ў час навучання ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М.Горкага. Аднак шырокаму колу чытачоў яны невядомы, бо піша аўтар пераважна для сябе, для душы. Але ў выдадзеным зборніку Аляксандр Сяргеевіч усё ж такі змясціў адзін свой верш “Мой горад”. Акрамя таго, Аляксандр Лядзінскі вядомы на Маларытчыне і як спартсмен. На яго рахунку ўжо 67 марафонскіх прабегаў у Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, краінах Прыбалтыкі. З 1986г. Аляксандр Сяргеевіч трэніруе футбольную каманду юнакоў з прафесійнага ліцэя, а з 1993 г. – жаночую футбольную каманду “Маларытчанка”.
Р.S. А.С. Лядзінскі сваю першую кнігу выдаў у 2005г. Гэта – дакументальная аповесць “Дырэктар”, якая расказвае пра першага кіраўніка ПТВ-155 Сяргея Грэнкова.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час прэзентацыі кнігі Аляксандра Лядзінс­кага.
Фота аўтара.

І спартсмен, і настаўнік, і крытык: 3 комментария

  • 29.10.2011 в 4:17 пп
    Permalink

    памурак вусаты)))

  • 15.11.2011 в 9:30 дп
    Permalink

    «На свете нет ничего страшнее, чем провинциальная знаменитость…»

    А.П.Чехов.

  • 15.11.2011 в 9:42 дп
    Permalink

    «Убачыла свет чарговая кніга….» ;невялічкі зборнік крытычных (?!) артыкулаў»; Дык што гэта?

    «аналізуе толькі адзін аспект іх шматграннага таленту», «майстры пяра маларыцкага паэтычнага алімпу»;

    Мікалай Іванавіч, вы ж павінны ведаць, што такое ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА. Прабачце, але такіх высокіх слоў не чытаў ні пра Пушкіна, ні пра Купалу з Коласам разам узятых, ні пра сучасны стан беларускай ці рускай літаратуры.

Добавить комментарий


artma.net.ua

www.topobzor.info

www.apach.com.ua/shop/category/holodilnoe-oborudovanie/shkafy-holodilnye
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!