Моцны і ў вучобе, і ў спорце

Пра дзесяцікласніка Івана Бурштына кожны з вучняў і настаўнікаў Ляхавецкай СШ скажа: “Выдатнік, спарт­смен, актывіст”. Які б ні быў урок, якая б ні вывучалася тэма, Іван заўжды гатовы адказваць, а таму і адзнаку ніжэй за восем у дзённіку хлопца не пабачыш. Іван штогод удзельнічае ў раённых і абласных алімпіядах і паказвае даволі нядрэнныя вынікі. Неаднойчы даследчыя работы яго слухала аўдыторыя на абласных навукова-даследчых канферэнцыях. З вучобай гарманічна спалучаецца захапленне Івана – спорт. На ўроках фізкультуры, якія вядзе ў школе настаўнік Васіль Мішчук, з малых гадоў хлопец паказваў добрыя вынікі. А потым з задавальненнем пачаў наведваць секцыі па валейболу і лёгкай атлетыцы і гурток “Юны алімпіец”. Неаднойчы на лёгкаатлетычных спаборніцтвах выходзіў Іван у чэмпіёны і прызёры раёна. Вось і сёлета заняў ён прызавое трэцяе месца. Шмат часу спар­тыўным трэніроўкам аддае Іван Бурштын невыпадкова. Ёсць у юнака мэта – стаць ваенным. А каб паступіць на ваенны факультэт – трэба не проста сябраваць са спортам, а выдатна выконваць многія спартыўныя нарматывы. І хоць да паступлення яшчэ ёсць нямала часу, Іван кожны дзень стараецца выкарыстоўваць з карысцю: падрыхтаваўшы за некалькі гадзін урокі, абавязкова адпраўляецца на спар­тыўныя трэніроўкі. Святлана МАКСІМУК. НА ЗДЫМКУ: выдат­нік вучобы і спартсмен з Ляхавецкай сярэдняй школы Іван Бурштын. Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Моцны і ў вучобе, і ў спорце: 1 комментарий

  • 26.10.2011 в 6:10 пп
    Permalink

    Вот так…

Добавить комментарий


https://ukrterminal.kiev.ua

https://farkopi.com

maxformer.com/metallicheskaya-mebel