Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама пад старшынствам Казіміра Лапіча.

Сітуацыю можна паправіць
Адкрываючы пасяджэнне, Казімір Лапіч адзначыў, што вынікі выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў вызначаюць поспех усяго года – першага года пяцігодкі. Каб зрабіць значны зачын на будучае, чакалі больш выніковую работу. У цэлым, калі ацэньваць прагноз, пазітыў ёсць. Аднак насцярожвае тое, што сельгаскалектывы раёна не “ўклаліся” ў прагнозныя параметры. Не выкананы асноўны паказчык – вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склала ўсяго 102% пры прагнозе 110%.
Сёння праца ацэньваецца па канчатковаму выніку. Таму на пасяджэнні дадзена прынцыповая ацэнка работы. У асабліва вострай форме праходзіла размова пра вынікі работы ў жывёлагадоўлі і раслінаводчай галіне. І гэта невыпадкова, бо раён сельскагаспадарчы. Стапрацэнтнага ўзроўню паказчыкаў не дасягнулі 4 гаспадаркі – СВК “Гвозніца”, “Ляхаўцы”, “Макраны”, СП “Радзеж”. Размова ішла пра ўпушчаныя магчымасці выканання паказчыкаў, пра зніжэнне надояў і прыбаўленняў у вазе. Асноўнымі прычынамі, што пацягнулі паказчыкі ўніз, начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч назваў недэферэнцыраванасць кармлення жывёлы і недастатковую работу спецыялістаў па ўзнаўленні статка. Былі заслуханы кіраўнікі тых гаспадарак, у чый адрас крытыка гучала найбольш востра.
Падводзячы вынік гэтай размове, Казімір Лапіч, звяртаючыся да кіраўнікоў, падкрэсліў: “Трэба па-іншаму адчуць сітуацыю. Ёсць шанц паправіць яе да канца года. Сёння ў гаспадарках ёсць кармы, якія дадуць магчымасць атрымліваць малако і мяса. Трэба іх толькі правільна збалансаваць. Сітуацыя толькі ў вашых руках”.

Аб’екты не павінны пуставаць
Аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыка­рыстоўваемых будынкаў, нежылых памяшканняў і збудаванняў і выкананні графіка рэгістрацыі аб’ек­таў раённай камунальнай уласнасці дакладваў намеснік старшыні рай­выканкама Эдуард Кандзярэшка. На сён­няшні дзень з 14 аб’ектаў у гаспадарчы абарот уцягнута 8, да канца года плануецца задзейнічаць усе аб’екты. Эдуард Пятровіч адзначыў, што недастатковую работу ў гэтым плане праводзяць РВА ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” і аддзел адукацыі. Асноўныя прычыны – недахоп сродкаў на выраб адпаведнай дакументацыі на капітальную пабудову і на зямлю, ацэнку аб’ектаў.
У рашэнні райвыканкама запісана нямала пунктаў па далейшаму выкарыстанню незадзейнічаных аб’ектаў.

Пра гісторыка-культурную спадчыну
Выканкам разгледзеў пытанне аб выкананні заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі раёна. З інфармацыяй па ім выступіў начальнік аддзела культуры Андрэй Гарбацэвіч. У раёне ёсць больш за 100 помнікаў гісторыі і культуры. У Дзяржаўны спіс матэрыяльных аб’ектаў, надзеленых статусам і катэгорыяй гісторыка-культурных каштоўнасцей, увайшлі 45 аб’ектаў, у тым ліку 31 воінскае захаванне і 14 помнікаў археалогіі і культуры. У цэлым, як адзначыў Андрэй Гарбацэвіч, і аддзел культуры, і сельскія Саветы, і ўласнікі аб’ектаў вядуць пэўную работу па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Аднак яна недастатковая. Так, на тэрыторыі Велікарыцкага, Лукаўскага і Арэхаўскага сельсаветаў не ўстаноўлены памятныя знакі і ахоўныя дошкі ўласнікамі помнікаў археалогіі. На 8 гісторыка-культурных аб’ектаў – а гэта праваслаўныя храмы ў Маларыце, Гвозніцы, Ляхаўцах, Олтушы, Хаціславе, Дарапеевічах, Чарнянах — не падпісаны ахоўныя абавязацельствы. Неабходна яшчэ рэстаўрыраваць і замяніць мемарыяльныя дошкі на будынках райвыканкама, ААБ “Беларусбанк”, СШ №1, узяць на ўлік дзве брацкія магілы ў вёсках Печкі і Чарняны.
Выканкам зацвердзіў адпаведныя мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць у поўнай меры выкананню заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Запыт будзе строгім
Аб выніках работы са зваротамі грама­дзян і юрыдычных асоб, рэалізацыі заяўнага прынцыпу “адно акно” праінфармавала загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян Людміла Габрыльчук. За 9 месяцаў у райвыканкам паступіла 248 зваротаў грамадзян, што на 29% менш, чым за такі перыяд летась. Найбольшая колькасць зваротаў датычылася работы камунальнай гаспадаркі (32%), жыллёвай гаспадаркі (30%). Павелічэнне колькасці зваротаў жыхароў раёна ў Адміністрацыю Прэзідэнта склала 14,6%, у той час, як у цэлым па вобласці яна знізілася на 2,2%. Гэта сведчыць пра тое, падкрэслівала Людміла Габрыльчук, што часта грамадзяне не давяраюць нашым кіраўнікам, значыць, не выключаны яшчэ выпадкі бюракратызму і абыякавасці пры разглядзе зваротаў. Незапатрабаванай застаецца работа грамадскай прыёмнай, куды жыхары сёлета не звярталіся. За парушэнне заканадаўства па зваротах грамадзян за 9 месяцаў 1 работнік райвыканкама і 10 работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Як адзначыў Казімір Лапіч, работа са зваротамі грамадзян не церпіць валакіты і абыякавасці, таму кожны зварот павінен знаходзіцца пад кантролем. За ім – чалавек са сваёй праблемай. Таму запыт за работу са зваротамі грамадзян быў і застаецца самым строгім.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


Honda Accord аккумулятор купить

optiontradingstrategies.net

кожаные мужские сумки
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!