«Нязгасны агеньчык міласэрнасці» Праваслаўнае сястрынства ў Маларыце

У праваслаўным сястрынстве ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых радасць” пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыта прайшло чарговае сумеснае пасяджэнне з клубам зносін для пажылых людзей “Нязгасны агеньчык”, які не адзін год існуе пры  аддзяленні сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і суправаджаемага пражывання Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель­ніцтва.

У мерапрыемстве прыняў удзел благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Падчас сустрэчы хор праваслаўнага сястрынства парадаваў прысутных царкоўнымі песнапеннямі. За кубачкам кавы былі абмеркаваны актуальныя і надзённыя пытанні жыццядзейнасці сястрынства, разгледжана работа за мінулы год, спланавана далейшае супрацоўніцтва з клубам “Нязгасны агеньчык”. Падчас пасяджэння таксама прайшла дэгустацыя чаёў, прыгатаваных сёстрамі міласэрнасці  з розных лекавых зёлак, лістоў, пупышак, кветак.

Між іншым, праваслаўнае сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых радасць” пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыта было створана ў лістападзе 2003 года. Амаль за 16 гадоў яго  існавання праведзена многа розных мерапрыемстваў.

Сясцёр на послухах можна бачыць у храме, у капліцы ў тэрапеўтычным корпусе Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў гонар іконы Божай Маці “Усецарыца”, у тэрытарыяльным цэнт­ры сацыяльнага абслугоўвання на­сель­ніцтва, ва ўстановах, арганізацыях,  на прад­прыемствах. Шмат часу сёстры праводзяць з цяжкахворымі, інвалідамі, састарэлымі і адзінокімі людзьмі. Не застаюцца без увагі ўсе, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!