“Не сумуй, душа, а спявай”

Не менш цікавым было і свята “Нам гады – не бяда, калі душа маладая”, якое прайшло ў вёсцы Перавое Арэхаўскага сельсавета. Пажылых вяскоўцаў павітаў старшыня сельвыканкама Пётр Ківачук, выказаўшы ім словы падзякі за тое, што ўсё жыццё яны правялі ў сельскіх клопатах, застаўшыся вернымі сваім мясцінам, што гадавалі дзяцей, працавалі да сёмага поту і ў мясцовай гаспадарцы, і на сваіх падворках, і сёння яшчэ застаюцца актыўнымі. Падарункі ад арганізатараў свята атрымалі Мікалай Іванавіч Дзямчук, які выгадаваў семярых дзяцей, Яўгенія Дзмітрыеўна Луцык, Пётр Севасцьянавіч і Алена Васільеўна Панасюкі, у сем’ях якіх гадавалася па шасцёра дзяцей, Сцяпан Апанасавіч і Вольга Паўлаўна Церашчукі, Сямён Нічыпаравіч і Марыя Паўлаўна Бягеза, а таксама Таццяна Андрэеўна Бягеза, якія нарадзілі і выхавалі па пяцёра дзяцей. Не забылі на свяце і пра доўгажыхарку Ксенію Рыгораўну Бярчук, якая выгадавала семярых дзяцей і праз некалькі месяцаў адзначыць свой 90-гадовы юбілей. Шмат прыемных эмоцый падарылі жыхарам вёскі Перавое ўдзельнікі народнага хору ветэранаў, якія з кожнай новай песняй усё больш узнімалі вяскоўцам настрой.
У жыхароў вёсак Н. Забалацце і Перавое, безумоўна, засталіся прыемныя ўспаміны, а арганізатары сустрэч зафіксавалі святочныя імгненні фотаздымкамі, якія і перадалі ў рэдакцыю.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: святочныя сустрэчы ў Перавым; вяскоўцаў вітае «Рыцкі куфэрак».

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Выгодный депозит для физ лиц https://zaraz.org.ua
profvest.com

https://pillsbank.net