В милицию поступило сообщение…

17.10 у 9.09 паступіла паведамленне жыхаркі в. Дубічна аб тым, што ў яе прапала карова. Праводзіцца праверка.
17.10 у 9.39 паступіла паведамленне жыхара в. Лукава аб тым, што ў яго прапаў конь разам з павозкай 14.10 г.г. Праводзіцца праверка.
19.10 у 9.50 паступіла паведамленне жыхаркі Маларыты аб тым, што 17.10 у Велікарыцкай школе ў яе дзіцяці прапаў спартыўны касцюм. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
19.10 у 16.30 зарэгістравана паведамленне з хірургічнага кабінета райбальніцы аб тым, што за медыцынскай дапамогай з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай звярнуўся жыхар Маларыты. Па яго словах, яго набілі невядомыя. Праводзіцца праверка.
20.10 у 9.57 паступіла паведамленне жыхаркі г. Брэста аб тым, што жыхар в. Чарняны Л. не вяртае ёй пазычаныя грошы ў суме 300 долараў ЗША. Матэрыял накіраваны ў Маскоўскі РАУС г. Брэста.
20.10 10.43 паступіла паведамленне з КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” аб тым, што пры правядзенні земляных работ па вул. Маруды ў Маларыце знойдзены чалавечыя астанкі. Матэрыял накіраваны ў пракуратуру раёна.
20.10 у 18.30 паступіла паведамленне жыхара Брэста аб тым, што на перакрыжаванні аўтадарогі Кобрын-Маларыта-Брэст учынена ДТЗ, пацярпелых няма. Праверку праводзіць служба ДАІ.
20.10 у 19.00 паступіла заява жыхара Маларыты з просьбай знайсці злодзея, які ўкраў яго веласіпед ля магазіна па вул. Ткачэнкі. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
22.10 у 10.08 паступіла паведамленне жыхаркі в. Лукава аб тым, што муж пагражае забойствам. Праводзіцца праверка.
22.10 у 17.20 паступіла паведамленне дзяжурнай медсястры аддзялення хуткай дапамогі ЦРБ аб тым, што каля магазіна № 22 у г. Маларыта знойдзены труп грамадзяніна М., жыхара Маларыты. Праводзіцца праверка.
23.10 у 02.34 паступіла паведамленне фельчара аддзялення хуткай дапамогі ЦРБ аб тым, што за меддапамогай звярнуўся жыхар в. Мельнікі. Па яго словах, яго набілі ў в. Хаціслаў.
23.10 у 13.28 паступіла паведамленне жыхара в. Сушытніца аб тым, што яму пагражаюць мясцовыя жыхары. Складзены адміністрацыйны пратакол.
23.10 у 15.49 паступіла паведамленне жыхара г. Брэста па факту ўчынення ДТЗ з пацярпелым пасажырам на трасе Брэст-Маларыта. Праверку праводзіць служба ДАІ.
23.10 у 16.28 паступіла паведамленне жыхаркі г. Кобрына па факту крадзяжу тэлевізійнай антэны з дома маці ў в. Ланская. Праводзіцца праверка.
23.10 у 18.13 паступіла паведамленне жыхара Маларыты па факту ДТЗ без пацярпелых па вул. Заводскай у Маларыце. Праверку праводзіць служба ДАІ.
23.10 у 20.30 паступіла заява жыхара Велікарыты, у якой ён просіць прыцягнуць да адказнасці асобу, што ўкрала ў яго грашовыя сродкі ў суме 400 тысяч рублёў. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
24.10 у 00.50 паступіла паведамленне дзяжурнага Брэсцкай мытні аб тым, што на ПМА “Макраны” былі прадастаўлены дакументы, дзе знаходзілася 20 еўра. Праводзіцца праверка.
(З аператыўнай зводкі аб здарэннях і злачынствах, учыненых у раёне з 17 па 24 кастрычніка г.г. Усяго за гэты перыяд зарэгістравана 80 паведамленняў).

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий