Маркоўны бум

Сёлета 7 сельгаскаапе­ратываў раёна вырошч­валі моркву на плошчах амаль у 117 гектараў. У гэтыя дні працягваецца яе ўборка. Накапана больш за 3500 тон. Варта адзначыць, што морква ўрадзіла сёлета, як ніколі. Асабліва ў СП “Радзеж”, СВК “Рыта”, “Хаціслаўскі”, “Арэхава”, “Гвозніца”, “Ланская”. Гаспадаркі выконваюць свае абавязацельствы па дагаворах з ААТ “Маларыцкі кансервавагародніна­сушыльны камбінат” аб пастаўцы морквы ў якасці асноўнай сыравіны для вытворчасці пра­дукцыі, асаб­ліва дзіця­чага харчавання.
Самыя вялікія плошчы пад гэтую культуру адведзены ў СВК “Ланская” – 40 гектараў. Накапана яе на сённяшні дзень больш за 1 тысячу тон. 500 тон гаспадарка павінна адправіць на мясцовае перапрацоўчае прадпрыемства. Большая палавіна задання выканана ўжо.
У гэтыя дні на ўбо­рач­ных плошчах, як расказваў галоўны аграном СВК Аляксей Лонеў, можна сказаць, назіраецца маркоўны бум. Ураджай вялікі, а таму на ўборку яго кінуты, як кажуць, усе сілы. Штодзённа на полі працуюць да сотні чалавек – спецыялісты канторы, работнікі жывё­лагадоўлі, механізацыі, гарадскіх арганізацый і ўстаноў. Напрыклад, толькі за 1 дзень, 25 кастрычніка, моркву ўбралі на 5% плошчаў, было накапана звыш 100 тон яе. У рабоце задзейнічаны 2 камбайны – кансервавага­роднінасу­шыльнага камбіната і СВК “Хаціс­лаўскі”. Трактарысты і вадзіцелі мясцовага СВК самі не спраўляюц­ца з пера­возкай, та­му для гэ­тых мэт, як расказваў Аляксей Ло­неў, за­дзей­­­нічалі 2 прыват­нікаў.
Цяпер у галоўна­га агранома баліць галава, як лепш адсартаваць прадукцыю – камбінат прымае толькі чыстую, роўненькую, стандартную моркву. Таму на пераборцы занята таксама нямала людзей.
Што садзейнічала такому ўраджаю? Аляксей Анатольевіч лічыць, што ланскія землі спрыяльныя для вырошчвання морквы, нездарма сёлета плошчы пад яе павялічылі ў 4 разы, падабраўшы добрае насенне, забяспечыўшы належны догляд. Ды і надвор’е спрыяла: у меру сонечнае, у меру дажджлівае. Таму морква ў зямлі адчувала сябе як рыба ў вадзе. Ну і севазварот адыграў сваю ролю.
Сёння без прымянення хіміі, як сцвярджаюць спецыялісты агранаміі, амаль нічога не вырасціш. І ўсё ж тут стараліся ўносіць у глебу больш сваёй арганікі. Таму морква, як адзначаў Аляксей Лонеў, утрым­лівае дапушчальную норму нітратаў. Такім чынам яна і прадукты з яе павінны толькі парадаваць спажыўца.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: галоўны аграном Аляксей ЛОНЕЎ ураджаем морквы задаволены.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.