«Несцерка» запрасіў

У Мінску прайшоў ХІІ міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях “Несцерка”. Прадэманстраваць свае веды была запрошана каманда “Анёлы” Маларыцкай раённай гімназіі (кіраўнік Леанід Лук’янчук). Такі гонар юным знаўцам выпаў згодна з вынікамі фінальных гульняў чэмпіянату Беларускай лігі інтэлектуальных каманд.
Гімназісты прадэманстравалі добрыя веды, паказаўшы лепшы вынік сярод прадстаўнікоў Брэстчыны. Праграма турніру прадугледжвала 2 комплексы гульняў: “На трох”: “Медыяшкатулка” і “Медыяазбука”, дзе “Анёлы” занялі адпаведна 4 і 13 месцы. А ў гульні “Што? Дзе? Калі?” апынуліся на 22 месцы, апярэдзіўшы 44 лепшыя каманды краіны і 5 каманд Расіі. У выніковай жа табліцы маларыцкія інтэлектуалы занялі 14 месца. Толькі 2 ачкі не хапіла ім, каб заваяваць бронзавыя медалі міжнароднага турніру ў гульні “Медыяшкатулка”.
Сёння за каманду “Анёлы” выступаюць гімназісты: Мікіта Сацюк (капітан), Яўген Салавей, Юрый Уласюк, Барыс Шугала, Дзмітрый Юхімук (усе — 10-класнікі) і Дзмітрый Засухін, вучань 11 класа. Пажадаем ім поспеху на першынстве Брэсцкай вобласці, якое хутка стартуе.
Дарэчы, 12 лістапада адбудзецца чарговы адборачны тур чэмпіянату Брэстчыны па гульні “Што? Дзе? Калі?”, для ўдзелу ў якім запрашаюцца ўсе каманды раёна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: каманда “Анёлы”.

Добавить комментарий


dekorde.com/54-barnye-stulya

источник profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!