Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны — новыя кіраўнікі

У трох установах адукацыі Маларытчыны — новыя кіраўнікі.

Сярэднюю школу №2 г. Маларыта ўзначаліла Таццяна Жыгалава.

Яна  ў 2000 годзе закончыла  гістарычны факультэт Брэсцкага  дзяржаўнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Працавала настаўні-кам гіс­торыі і грамадазнаўства ў СШ №2 г.Маларыта,  раённым  агульнаадукацыйным ліцэі рай­цэнтра. Да назначэння на пасаду дырэктара выкладала ў раённай гімназіі.

 

Сяргей Люльковіч стаў дырэктарам Замшанскага дзіцячага сада-базавай школы.

Ён закончыў Львоўскі кінатэхнікум (1982), Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт (1992), слу­жыў у радах Савецкай Арміі, пра­­цаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ва ўстановах адукацыі Кобрынскага і Маларыцкага раёнаў, быў інспектарам Мала­рыцкага райвыканкама, майстрам-брыгадзірам участка ААТ “Брэсцкая друкарня”, інспектарам па на­значэнні пенсій і дапамог аддзела сацыяльнай абароны Маларыцкага райвыканкама, дырэктарам кі­навідэапрадпрыемства г.Ма­ларыта. Да назначэння на пасаду дырэктара выкладаў у Замшанскім д/с-БШ. 

Маларыцкі раённы цэнтр да­дат­ковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзначаліла Ала Шабогіна.

Яна закончыла  Гродзенскае вучылішча мастацтваў (1994), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна (2010).  Працавала дырэктарам Вужоўскага Дома куль­туры, бібліятэкарам  і мастацкім кіраўніком ГДК (Маларыта). У 1997 годзе стала працаваць  куль­тарганізатарам Дома піянераў  (г.Маларыта). Да назначэння на пасаду дырэктара працавала культарганізатарам Маларыцкага  раённага цэнтра дадатковай аду­кацыі дзяцей і моладзі.

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!