Старшы майстар ДРБУ

Таццяна Валынчук – чалавек адказны, прафесіянал сваёй справы. Яна з ліку тых, пра каго гавораць, што чалавек на сваім месцы. Сваю работу ведае дасканала.
— Інакш і быць не можа, — усміхаецца Таццяна Міка­лаеўна. – 10 гадоў працую ўжо старшым майстрам на асфальтабетонным заво­дзе. Ніколькі не шкадую, што 13 гадоў таму ўладкавалася на працу ў ДРБУ-179.
Да гэтага Таццяна Валынчук многа гадоў шчыравала заатэхнікам у калгасе “Бальшавік”, затым – у аддзеле статыстыкі. Пазней уладкавалася ў дарожную арганізацыю прыёмаздатчыкам грузу і багажу на чыгунцы. А з чэрвеня 2001 г. стала працаваць на асфальтабетонным заводзе.
— У маім падпарадкаванні 9 чалавек, — расказвае субяседніца. – З мужчынамі неяк лягчэй працаваць, прасцей. Праца падабаецца, яна даспадобы, прыносіць задавальненне.
На тэрыторыі асфальтабетоннага завода чысціня і парадак. Вакол дрэвы і клумбы, дзе яшчэ нядаўна вока радавалі кветкі. Для работнікаў тут створаны камфортныя ўмовы працы.
Між іншым, у 2011 г. на заводзе праведзена мадэрнізацыя, падведзены прыродны газ. За мінулы год, напрыклад, выпушчана 41,622 тоны асфальтабетону, за 10 месяцаў 2011 г.– 23,373 тоны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Валынчук, старшы майстар асфальтабетоннага завода.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


здесь

diploma-home.com/city-diplom-v-kazani.html

best-cooler.reviews/k2-coolers-for-sale-review/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!