Спецыяльны прыз і дыплом — у маларытчан

У Івацэвічах прайшоў фестываль аматарскіх тэатраў “Тэатральнае Палессе”. У двухдзённым форуме прынялі ўдзел 16 калектываў вобласці. У тэатральным фэсце сваё майстэрства дэманстравала і Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў. Самадзейныя артысты на суд гледачоў і журы прадставілі самую маштабную пастаноўку. Згодна з вынікамі фестывалю, маларытчане ўзнагароджаны спецыяльным прызам і дыпломам у намінацыі “Лепшае пазашкольнае мерапрыемства сярод дзіцячых школ мастацтваў”.
-У такім мерапрыемстве наша школа ўдзельнічала ўжо ў трэці раз, — расказвае Ірына Пятрухіна, дырэктар. – На сцэне ГДК Івацэвіч мы паставілі казку-мюзікл “Падарожжа вакол зямнога шара”, куды ўвайшло 10 нумароў. Наша шоу працягвалася 45 хвілін, у ім было задзейнічана амаль 70 чалавек. Гледачы, не выходзячы з залы, змаглі пабываць у завочным падарожжы па розных краінах Еўропы, а таксама Азіі, Аўстраліі, Антарктыды, Афрыкі, наведалі штогадовы карнавал у Лацінскай Амерыцы.
Рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі казкі сталі Аляксандра Вашчынчук і Вікторыя Ляўчук, гукарэжысёрам – Сяргей Крэнь. Над дэкарацыямі для мюзікла чаравалі Таццяна Кулецкая і Жанна Крывенка, эскізы для касцюмаў і самі касцюмы зроблены рукамі настаўнікаў школы. Як бачым, калектыўная праца дала плён.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час прадстаўлення.
Фота Андрэя Леўчука.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.