«Мінула 75 гадоў» 20 ліпеня 1944 года Маларытчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

20 ліпеня 1944 года Маларытчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Савецкія воіны на вуліцах вызваленай Маларыты

Дзень вызвалення раёна – эта памяць пра мужнасць і гераізм людзей, якія стойка змагаліся за родную зямлю. Пасля цяжкай фашысцкай акупацыі, якая доўжылася тры доўгіх гады, на маларыцкую зямлю зноў прыйшоў доўгачаканы мір. Зямля, прапітаная крывёю, стомленая ад узрываў, уздыхнула і пачала ажываць.

За светлае, мірнае жыццё, схіляючы галаву ля помнікаў загінуўшым воінам і мірным жыхарам, праз 75 гады пасля вызвалення мы гаворым дзякуй нашым дзядам і прадзедам.

Шмат воінаў назаўжды засталіся ляжаць ў маларыцкай зямлі. Яны аддалі сваё жыццё за кожнага з нас. І сёння мы не можам не ўспамінаць подзвіг тых, хто набліжаў час вызвалення, бо ў памяці пра вайну няма тэрміну даўнасці.
Святлана МАКСІМУК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!