Сустрэча аднадумцаў

Члены маладзёжнага праваслаўнага руху пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты на чале з намеснікам старшыні Вольгай Андраюк пабывалі ў гасцях у вернікаў з маладзёжнага таварыства ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы пры Свята-Мікалаеўскім храме г.Брэста. 12 братчыкаў былі на святкаванні 5-годдзя з дня заснавання арганізацыі, якой кіруе Павел Рамановіч. Афіцыйная частка мерапрыемства прайшла ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, у час якога са словамі пажаданняў і віншаванняў звярнуліся да імяніннікаў маларыцкія братчыкі. Яны брэсцкім калегам падарылі абраз і выканалі песню. Гэтай цікавай і пазнавальнай сустрэчы, дзе прысутнічалі маладзёжныя брацтвы з усёй епархіі, не адбылося б, калі б не дапамога Жанны Кібальнік, Аляксандра Бягезы і Пятра Шаўкапляса.
На здымку: у час сустрэчы.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

https://sledoc.com.ua

granit-sunrise.com.ua/plitka/oblitsovochnaya-plitka