Духоўная адукацыя

2 кастрычніка ў Нядзельнай школе пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты пачаліся заняткі. 117 чалавек у 6 групах пад кіраўніцтвам настаўнікаў Марыі Пангліш, Людмілы Калеснікавай, Святланы Богуш, Ірыны Андрайчук, Галіны Пажыдаевай і Тамары Тарноўскай спасцігаюць азы праваслаўя. Упершыню ў школу прыйшло 25 вучняў, узрост якіх 6-8 гадоў. З імі займаецца Людміла Мікалаеўна (на здымку). Акрамя таго, у гэтым навучальным годзе створана група паскоранага навучання. Яе наведвае 11 чалавек, заняткі праводзіць Марыя Паўлаўна.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!