Права звацца 7-мільярдным жыхаром Зямлі

Згодна з прагнозамі ААН, 31 кастрычніка 2011 года чалавецтва пераадолела чарговы гістарычны рубеж — насельніцтва Зямлі дасягнула колькасці ў 7 мільярдаў чалавек. Да гэтай падзеі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя прымеркавалі акцыю “Дзень сямі мільярдаў”, мэта якой — прыцягнуць увагу грамадства да важнасці дэмаграфічных праблем у краіне і свеце, падкрэсліць асаблівую значнасць кожнага чалавека.
У мінулы чацвер у Кобрынскім раддоме ўрачыста ўшаноўвалі мам, якія нарадзілі сваіх дзетак менавіта 31 кастрычніка. Яны атрымлівалі кветкі, падарункі і памятныя сертыфікаты, якія даюць права іх сынам і дочкам насіць званне сямімільярднага жыхара Зямлі. Сярод шчаслівых матуль і жыхарка вёскі Хаціслаў Маларыцкага раёна Алена Краўчук. Павіншаваць жанчыну з нараджэннем сына пры­ехала ў Кобрын начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама Наталля Панасюк. Разам з падарункамі яна перадала Алене сертыфікат, які пацвярджае, што адзін з сямімільярдных жыхароў Зямлі нарадзіўся ў сям’і з Маларытчыны. Між іншым, у Алены і Вячаслава Краўчукоў гэта ўжо трэцяе дзіця. З першых хвілін свайго нараджэння, зусім не ведаючы пра тое, іх меншы сынок стаў знакамітым.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: шчаслівая мама Алена КРАЎЧУК атрымала віншаванні і сертыфікат сямімільярднага жыхара Зямлі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Панасюк.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


ссылка

https://monaliza.kiev.ua

read more seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!