“Годна будзем служыць, а вы нас чакайце!”

Дрэнны той салдат, які не марыцьстаць генералам, і дрэнны той юнак, які не хоча служыць у арміі. Няма ж вышэйшага гонару, чым стаяць на варце інтарэсаў роднай краіны. Так здаўна павялося, што на службу ў армію бралі толькі годных. Таму, атрымліваючы павестку, кожны юнак ганарыўся, што ён па стану здароўя годны да страявой.
У сераду ў гарадскім Доме культуры, дзе юнакам прызыўнога ўзросту ўрачыста ўручалі павесткі на службу ў армію, такія словы гучалі не раз. З імі да ўчарашніх школьнікаў звярталіся не толькі вядучая Вольга Табачкоўская, але і старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Таццяна Сацюк, благачынны цэркваў раёна айцец Віктар, бацька аднаго з прызыўнікоў Мікалай Пракапук. Усе яны жадалі юнакам з гонарам вытрымаць цяжкасці армейскага жыцця, стаць дастойнымі абаронцамі сваёй зямлі.
Ад імя прызыўнікоў слова трымаў Ігар Троц:
— Будзем старацца годна служыць, а вы нас чакайце, — гаварыў Ігар.
Удзельнікі мастацкай сама­дзейнасці Дома культуры Алена Жлукта, Вольга Бярчук і Ксенія Табачкоўская падарылі юнакам свае музычныя падарункі.
Дык у добры шлях, абаронцы Айчыны! Здароўя вам моцнага, вытрымкі, сілы волі, мужнасці і цярпення. Памятайце: вас чакаюць дома!
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: павесткі ва ўрачыстай абстаноўцы прызыўні­кам уручыў ваенкам раёна Алег ШЫШАЦКІ, а айцец ВІКТАР благаславіў іх на добрую і спакойную службу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

“Годна будзем служыць, а вы нас чакайце!”: 4 комментария

  • 11.11.2011 в 6:09 пп
    Permalink

    Краіне патрэбны тыя, хто будзе мясіць людзей на плошчы! Сапраўдныя мужыкі! Якія і бабу пакалечыць могуць, і дзяўчыне па твары легка ўдараць. А вось калі не любіш ты жорсткасць — то амаль што злодзей!

  • 13.11.2011 в 6:01 пп
    Permalink

    МММ…да… калі ты лупцуеш па твары сваю маці, ці сястру — значыць ты «мужык»? Так? Па тваіх словах выходзіць што да!
    (Я б сказаў што менавіта ты не «мужык» калі такое гаворыш)

  • 15.11.2011 в 3:23 дп
    Permalink

    Добра людына, я ж з сарказмам гэта! Проста армія — гэта такая структура, што штоб табе не загадалі — вінен зрабіць!

  • 17.11.2011 в 11:09 пп
    Permalink

    ЗА ВДВ!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!