“У САЮЗ — З СЯБРАМІ”

Сход, які прайшоў у Олтушскай СШ у рамках агульнарэспублікан­скай акцыі “У саюз – з сябрамі”, стаў урачыстым і запаміналь­ным і для старэйшых школьнікаў, і для малодшых. 33 старшакласнікам урачыста былі ўручаны членскія білеты грамадскага аб’яднання “БРСМ”, а 15 вучняў другога класа папоўнілі рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і атрымалі права звацца акцябратамі.
На ўрачыстасць прыехалі шматлікія госці. Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Таццяна Сацюк, начальнік аддзела па справах моладзі Аляксандр Галоўчык, старшыня раённай піянерскай арганізацыі Тамара Коцелева далі маладому пакаленню, якому заўтра будаваць будучыню сваёй краіны, свой наказ. Яны пажадалі дзецям энергіі і запалу ў рэалізацыі маладзёжных праектаў, адзначыўшы, што і маленькія школьнікі, якія ступілі на першую прыступку піянерыі, і старшакласнікі, цяпер ужо члены грамадскага аб’яднання Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі, атрымалі новыя магчымасці для ажыццяўлення сваіх ініцыятыў, добрых спраў. І гэтыя добрыя справы, як адзначалася ў выступленнях, павінны мець канкрэтныя адрасы. Важна дапамагчы тым, каму гэтая дапамога вельмі патрэбна, прыбраць сваю вуліцу, паклапаціцца пра слабога, падтрымаць сябра, бо менавіта з маленькіх добрых спраў пачынаюцца вялікія.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пасля ўрачыстай цырымоніі — агульны фотаздымак.
Фота Валянціны ЖАЛНЕРЫК.

“У САЮЗ — З СЯБРАМІ”: 2 комментария

  • 11.11.2011 в 6:04 пп
    Permalink

    А у нас еще и Октябрята остались, оказывается! А вот нас сразу в пионеры принимали… Только бессмысленно все это было и есть сейчас. Для «галочки», для ублажения системного аппарата.

  • 13.11.2011 в 5:53 пп
    Permalink

    В принципе да…Надо же что бы дети где-о «числились».
    Хотя, когда я ещё был в школе, у нас проводилось даволи много мероприятий под руководством тех же октябрят, пионеров, БРСМовцев.

Добавить комментарий


https://220km.net

Женские возбудители

У нашей компании популярный блог , он рассказывает про пренатальная диагностика.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!