МАРАЛЬНЫ ПОДЗВІГ

Знайшоўшы ў плацкартным вагоне кашалёк з 10-цю тысячамі долараў, правадніца цягніка вярнула грошы пасажырцы-расіянцы, якая забыла іх у вагоне.
Цяпер, калі амаль кожны з нас адчуў на сабе фінансавую нестабільнасць, што значыць дэфіцыт бюджэту, у тым ліку і сямейнага, здавалася б, ужо няма такіх, хто не бярог бы ўласны рубель, а знайшоўшы чужыя грошы, наўрад ці ўстаяў бы перад спакусай іх прысвоіць. Каця Камянчук, якая жыве ў Мельніках і працуе правадніком цягніка Брэст-Масква, сваім учынкам абвергла такое меркаванне і даказала адваротнае. Знайшоўшы ў плацкартным вагоне кашалёк з 10-цю тысячамі долараў, яна вярнула грошы пасажырцы-расіянцы, якая іх у вагоне забыла.
А было ўсё так. Расіянка прыехала ў Беларусь у госці да сваёй студэнцкай сяброўкі. Жанчыны вырашылі разам з’ездзіць у Белавежскую пушчу. Назад вярталіся цягніком Брэст-Масква. Выйшлі на станцыі “Бяроза-Картузская”. Дома высветлілася, што згубілі кашалёк. А ў ім, акрамя расійскіх і беларускіх рублёў, украінскіх грыўнаў былі яшчэ і крэдытныя карткі і нават нумары кодаў ад іх, 2 сім-карты, дакументы.
Калі Каця ўбачыла ў вагоне згубу, зной­дзены кашалёк аднесла начальніку цягніка. Разам з ім пералічылі грошы і вырашылі іх пакінуць у Каці, з надзеяй, што гаспадар яго ўсё ж дасць аб сабе ведаць.
Праз двое сутак сяброўкі прыйшлі на станцыю “Бяроза-Картузская”, каб сустрэць цягнік Масква-Брэст, які ехаў назад. Ля вагона стаяла Каця: “А мы вас чакаем…” – сказала, усміхаючыся. Жанчыны ад радасці расплакаліся, хацелі аддзячыць Каці за такі ўчынак матэрыяльна, але яна адмовілася ўзяць грошы.
Сама Каця лічыць, што нічога выключнага ў яе ўчынку няма. Так паступіў бы кожны прыстойны чалавек. А прыстойнасць у Каці і яе брата Леаніда выхоўваў бацька Іван Іванавіч, бо мама памерла, калі Каці было 6 гадоў, а яе брату – 7.
Выхоўваў на ўласным прыкладзе, добрым словам, часам і строгасцю.
— У школе Каця была лепшай вучаніцай, — расказваў Пётр Іванавіч Ківачук, настаўнік Мельніцкай школы, які некалі вучыў Кацю. – Яна была самай дысцыплінаванай, самай паслухмянай, самай адказнай, самай выканаўчай. Ёй ніхто ні разу не зрабіў ніводнай заўвагі.
А яшчэ Каця адданая сяброўка. З першага класа яна сябруе з Вольгай Лук’янчук, якая таксама жыве ў Мельніках. Разам заканчвалі Брэсцкі ліцэй чыгуначнага транспарту, разам праходзілі практыку, разам цяпер у адной брыгадзе працуюць, разам завочна займаюцца ў Беларускім універсітэце транспарту.
Па дарозе ў рэдакцыю Каця расказвала, чаму выбрала прафесію правадніка і за што яе любіць.
— У нас цэлая дынастыя праваднікоў. Дзядзька мой 20 гадоў правадніком адпрацаваў, хросная мая і стрыечная сястра таксама праваднікі, яшчэ адна стрыечная сястра паступіла вучыцца на правадніка. А люблю гэтую прафесію за тое, што кожны дзень яна дае магчымасць падарожнічаць і зносіцца з новымі і новымі людзьмі.
Ірына Касцевіч.
НА ЗДЫМКУ: праваднік цягніка Брэст-Масква Кацярына КАМЯНЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

МАРАЛЬНЫ ПОДЗВІГ: 4 комментария

  • 16.11.2011 в 6:47 пп
    Permalink

    Мдааа ,скажу честно я б на ее месте деньги не вернул бы,да по нынешнему курсу ,я б уже на A8 аудюхе лётал бы!!!

  • 17.11.2011 в 5:28 пп
    Permalink

    Саня, и поступил бы неправильно! Тебя бы быстро замели. Не было денег — появилась машина. Тут и ежу понятно, кто взял.

    Но вот от денежного вознаграждения отказываться не стоило! Как-никак, благодаря проводнице и нашлись деньги.

    А вообще интересная ситуация… Россияне разъезжают по Беларуси с суммами в десятки тысяч баксов, а зарплата этой самой проводницы скорее всего баксов 200…

    Let’s go to earn money to Russia!

  • 17.11.2011 в 6:54 пп
    Permalink

    вообщем может и так.ну я конечно не представляю на самом деле свою реакцию:иду по вогуну ,бац вижу кошелек лежит ,а там 10тысяч баксов кто знает что бы в голову пришло,может обратиться в милицию ,а может бежать с кошельком подальше от того места где нашел)))

  • 17.11.2011 в 11:08 пп
    Permalink

    Присвоение чужого — это статья товарищи)))))За 10 штук,Саня хреновая будет а8,но хорошая а80,даже 3 штуки)))

Добавить комментарий


https://220km.com.ua

лечение от алкоголя

binaryoptions21.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!