«Лето с пользой» На Малоритском КОСКе работал студотряд

Магчымасць юнакам і дзяўчатам падчаслетніх канікул падзарабіць традыцыйна прадастаўляе Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Садзейнічанне ў працаўладкаванні юнакам і дзяўчатам аказаў раённы каміэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

‒У студатрадзе працавалі навучэнцы СШ № 1 і № 2 райцэнтра, якія закончылі дзесяць класаў, Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама студэнты вышэйшых устаноў адукацыі краіны, ‒ гаворыць майстар гаспадарчага ўчастка прадпрыемства Сяргей Сацюк. ‒ Нашы “сезоннікі” прыбіралі тэрыторыю камбіната, збіралі і разбіралі паддоны, упакоўвалі прадукцыю ў складзе паўфабрыкатаў….

‒ Студатрад ‒ магчымасць заняць сябе карысным і патрэбным, ‒ гаворыць Ілья Шышко, які закончыў два курсы Маларыцкага прафліцэя. ‒ Мне работа ў ім была ў радасць. Акрамя таго, студатрад ‒ гэта новыя знаёмствы, станоўчыя эмоцыі, першы працоўны вопыт.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!