І ў працы, і ў спорце моцныя

У надзвычайную дату 11.11. 11 г., якая бывае раз у стагоддзе, многія не толькі загадвалі жаданні, бралі шлюб, але і выпрабоўвалі свае сілы ў спартыўных конкурсах. Так, у гэты дзень на базе спартыўнага комплексу “Жамчужына” адбылася раённая спартакіяда сярод працаўнікоў СВК, якая была прымеркавана да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай пра­мысловасці АПК. Як сказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Мару­шаў, у спартакіядзе з задавальненнем прынялі ўдзел каманды амаль што ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна – “Савушкіна”, “Дарапеевічы”, “Чырвоны партызан”, “Ланская”, “Гвозніца”, “Макраны”, “Арэхава”, “Хаціслаўскі”, “Ра­дзеж”, “Чарняны”.
Праграма спарта­кіяды была дастаткова разнапланавая і цікавая, таму кожны жадаючы мог сябе праявіць. Вяскоўцы мераліся сіламі ў шашках, настольным тэнісе, дартсе, армрэстлінгу, більярдзе, білі 7-метровыя штрафныя, а самай цікавай аказалася эстафета па плаванні.

Галоўная мэта гэтай спартакіяды – даць магчымасць работнікам сяла адпачыць ад працоўных будняў і, безумоўна, праявіць свае таленты. Першае месца пачэсна заняла каманда СВК “Хаціслаўскі”, другое – СВК “Чырвоны партызан”, а трэцяе – СВК “Чарняны”. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 17 лістапада ў гарадскім ДК. Але, як вядома, не перамога галоўнае, а ўдзел і яскравыя імгненні. А імгненняў такіх было шмат, таму і ўражанняў пазітыўных ва ўдзельнікаў засталося таксама вялікае мноства.
Анастасія Максімук.
На здымках: каманда-пераможца; яскравыя імгненні спартакіяды.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://velotime.com.ua

tokyozakka.com.ua

https://www.shtory.ua