АЗБУКА ВЫРАТАВАННЯ ДЛЯ САМЫХ МАЛЕНЬКІХ

У Олтушскім дзіцячым садзе ўпэўнены: азбуку пажарнай бяспекі кожнае дзіця павінна вывучаць разам з вывучэннем першых літар і слоў.
А таму да месячніка супрацьпажарнай бяспекі, які праводзіўся ў раёне ў кастрычніку, прымеркавалі тут вельмі цікавыя для дзяцей мерапрыемствы, якія знаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з прафесіяй пажарнага, на прыкладах казак вучылі, як нельга абыходзіцца з агнём і што трэба рабіць, калі атрымалася так, што здарыўся пажар.
Кожны з выхавальнікаў падрыхтаваў для дзяцей сваю пазнавальную праграму. Хлопчыкі і дзяўчынкі развучвалі вершы, у якіх расказвалася аб памылках, што прыводзяць да пажару, разглядалі малюнкі і плакаты на стэндзе, чыталі мастацкія творы, ставілі па іх свае інсцэніроўкі, гулялі ў гульні, у якіх самі выступалі ў ролі пажарных. На занятках выхаванцы разам са сваімі выхавальнікамі спрабавалі разважаць аб тым, чаму агонь бывае добрым і злым, знаходзілі памылкі ў паводзінах казачных герояў, малявалі партрэт пажарнага-выратавальніка. Самай цікавай была для хлопчыкаў і дзяўчынак забаўляльная праграма, якая дазволіла ўспомніць розныя прыказкі і прымаўкі, паўдзельнічаць у вясёлай эстафеце “101” спяшаецца на дапамогу”, хутка паспець да месца пажару ў конкурсе пажарных машын, у вершах расказаць правілы пажарнай бяспекі.
Кожны з дзяцей дома правёў урок пажарнай бяспекі са сваімі бацькамі, брацікамі і сяст­рычкамі, што яшчэ раз па­цвер­дзіла: хлопчыкі і дзяўчынкі добра засвоілі важны ўрок.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час пазнавальных мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны ў рамках месячніка пажарнай бяспекі ў Олтушскім дзіцячым садзе.
Фота Таццяны КРЭНЬ.

Добавить комментарий


http://www.best-cooler.reviews

цена на подсолнечник
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!