З “Белэкспа” — з узнагародай

У Нацыянальным выставачным цэнтры “Белэкспа” прайшла ХVІІ Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш “Прад­экспа”. Яна была арганізавана пры садзейнічанні Міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, “Белспажыўсаюза”. У выставе традыцыйна прыняло ўдзел і ААТ “Маларыцкі кан­сер­вавагарод­нінасушыльны кам­бі­нат”. Па словах Інэсы Івановай, начальніка аддзела маркетынгу, рэалізацыі і знешнеэканамічных сувязей, асноўная мэта кірмашу – фарміраванне рынку харчовых тавараў, заключэнне дагавораў на 2012 год. Таму прадпрыемства шырока прадставіла прадукцыю, якую выпускае. А гэта больш за 110 найменняў дзіцячага харчавання і кансерваў агульнага прызначэння. На выставе кансервавагарод­нінасушыльны камбінат дэманстраваў і 17 навінак. Па выніках кірмашу маларытчане атрымалі “Зялёны яблык” і Дыплом за канструктыўнае супрацоўніцтва і партнёрскія ўзаемаадносіны з арганізацыямі гандлю. У камбіната гэты яблык ужо 7-ы па ліку.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Інэса Іванова з заслужанай узнагародай.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


chemtest.com.ua/

fiat.niko.ua

www.13.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!