Перадавік са стажам

Імя Марыі Касянюк, аператара машыннага даення, занесена на Дошку гонару СВК “Ляхаўцы”. Як уладкавалася, так і шчыруе на адным месцы са студзеня 1980 года да гэтага часу. Сёння Марыя Міхайлаўна з’яўляецца перадавым аператарам машыннага даення сельгаспрадпрыемства. Жанчына нядаўна выйшла на заслужаны адпачынак, але яшчэ працягвае працаваць, дасягае добрых вынікаў. За 10 месяцаў гэтага года па надоях малака ад каровы Марыя Касянюк выйшла на першае месца ў СВК. Яе сёлетні асабісты рэкорд – 4106 кг. Марыя Міхайлаўна абслугоўвае 41 карову. Валавы надой малака з пачатку 2011г. ужо дасягнуў 171 тоны. Між іншым, да лістапада кароў на ферме даілі ў вёдры і малако даводзілася насіць уручную за 50-100 метраў, бо не было малакаправода. Атрымлівалася, што жанчына ў месяц пераносіла амаль 17 тон малака. Цяпер гэты працэс механізаваны, што значна аблегчыла працу аператараў машыннага даення.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Марыя Касянюк, перадавы аператар машыннага даення кароў СВК “Ляхаўцы”.
Фота аўтара.

Перадавік са стажам: 1 комментарий

  • 24.11.2011 в 12:32 дп
    Permalink

    Про передовиков пишут, а про то, как доярки из Хотислава добивались правды и повышения зарплаты — промолчали…
    А между прочим, совсем свежая новость:

    Прогосударственные газеты давно разочаровали…

Добавить комментарий


agroxy.com

www.photolifeway.com

www.avtokum.com/category/a-mega_wo/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!