Звярні ўвагу на здароўе!

Сёння ў раёне 526 чалавек, якія хворыя на цукровы дыябет. З пачатку гэтага года хвароба выяўлена ўжо ў 65 пацыентаў. Цукровы дыябет працякае схавана. Людзі не адчуваюць яго характэрных сімптомаў і нават не падазраюць, што сур’ёзна хворыя. Хваробу прасцей папярэдзіць, чым лячыць. А для гэтага патрэбна ранняя дыягностыка. З такой мэтай нядаўна ў Маларыцкай ЦРА №14 праводзілася даследаванне ўзроўню глюкозы ў крыві, ацэнка рызыкі развіцця цукровага дыябету. Мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі “Ранняе выяўленне і прафілактыка цукровага дыябету” сумесна з прадстаўніком кампаніі “Мікралайф. Біянайм”. Падчас акцыі можна было вылічыць індэкс вагі цела, змераць аб’ём таліі, даведацца пра свой ціск, атрымаць рэкамендацыі па пытаннях здаровага ладу жыцця, выкарыстанні танометраў. Акрамя таго, у час акцыі (9.00-13.00) можна было пракансультавацца ва ўрача-эндакрынолага Уладзіміра Жылінскага.
Па словах Наталлі Ганчарэнка, загадчыцы ЦРА №14, маларытчане і жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у акцыі: 89 чалавек змералі ўзровень глюкозы ў крыві, 94 – артэрыяльны ціск, 78 пабывала на прыёме ва Уладзіміра Віктаравіча. Аднак гэта ў асноўным людзі пенсійнага ўзросту. Маладым быццам бы да гэтага няма ніякай справы. Але статыстыка пацвярджае: дыягназ “дыябет” усё часцей пачалі ставіць нават дзецям. У час акцыі яе арганізатары не раз агучвалі думку, што пра стан свайго здароўя павінен задумацца і той, хто няправільна харчуецца, мае лішнюю вагу, мала рухаецца, не кантралюе ўзровень цукру ў крыві…
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: кансуль­тацыі дае Уладзімір ЖЫ­ЛІНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


bestseller-sales.com/best-sellers-books/personal-transformation/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!