Адшукваюцца таленты

У Мінску прайшоў ІІ з’езд пісьменнікаў Беларусі. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з членамі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. На двух гэтых мерапрыемствах сур’ёзная размова вялася пра сучасны стан беларускай літаратуры, яе перспектывы і ўмовы развіцця.
Не стаіць на месцы і літаратурнае жыццё Маларытчыны. Праўда, яно не такое імклівае, як, напрыклад, у Мінску ці Брэсце. Яно ціхае, размеранае. Выдаюцца ўсё ж такі зборнікі, право­дзяцца творчыя сустрэчы і вечары з мясцовымі майстрамі пяра. Дык ці ёсць прычыны для хвалявання?
-Ёсць, — пераконвае Сямён Кавенька, адзін са старэйшых пісьменнікаў Маларытчыны, старшыня літаратурнага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай”, якое існуе пры раённай газеце. – Хацелася б большага. Аднак добра і тое, што зроблена і робіцца.
-Сямён Іванавіч, калі ўжо на Маларытчыне з’явяцца новыя імёны на літаратурнай ніве?
— Гэтае пытанне не можа вырашыцца за дзень ці некалькі тыдняў. Сёння ў нас у раёне добра вядомы імёны Мікалая Губея, Мікалая Пацеюка, Уладзіміра Кучмінскага, Івана Заматаева, Пятра Чагайды, Уладзіміра Данілюка, а таксама Вольгі Бачай, Лідзіі Гаўрылюк… Спрабуюць свае творчыя сілы і Валянціна Літвін (Макраны), Ніна Надзяжук (Лукава), Людміла Ардэмасава (Маларыта), Кацярына Лявонава (Маларыта). Можна яшчэ прыгадаць 3-4 прозвішчы, чые творы вартыя ўвагі. Напрыклад, Таццяны Ефлаковай. І ўсё. Моладзь у літаратуру не ідзе.
— А чаму?
— Пытанне, на якое адназначна адказаць не бяруся. Прычын многа. Цікавасць да друкаванага слова вельмі знізілася ў апошні час. Людзі дбаюць больш пра матэрыяльнае. Духоўны бок жыцця як бы адыходзіць на другі план. Многія вершы пішуць для сябе і не жадаюць пра гэта афішыраваць. Прычына, безумоўна, яшчэ і ў тым, што такім заняткам цяпер на хлеб надзённы зусім не заробіш. Таму калі нехта і мае жаданне і ёсць дар “рыфмаваць словы”, то займаецца літаратурнай дзейнасцю выключна толькі для сябе і ў вольны час. Хоць, зрэшты, хто прысвяціў сябе напісанню мастацкіх твораў, пра гэта зусім не шкадуе.
* * *
Беларускай літара­туры патрабуецца папулярызацыя. Пра гэта ішла гаворка і на ІІ з’ездзе пісьменнікаў, і падчас сустрэчы Прэзідэнта краіны з майстрамі пяра. Паспрыяе гэтаму і тое, што 2012 г. аб’яўлены Годам кнігі. Сёння свае творы пісьменнікі могуць надрукаваць у літаратурна-мастацкіх часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Белая вежа”, “Нёман”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”…
Вялікая роля ў прапагандзе беларускага мастацкага слова належыць і настаўнікам-філолагам. Менавіта яны на пачатковым этапе могуць заўважыць тых дзяцей, якія пішуць вершы і прозу. Іх неабходна спачатку адшукаць, а затым — падтрымаць, дапамагчы самарэалізавацца і паспрыяць у раскрыцці таленту. Гэта можна зрабіць праз насценны друк, выпускі альманахаў, публікацыі ў раённай газеце. Бу­дзе карысць, калі такія дзеці будуць чытаць свае творы са сцэны на бацькоўскіх сходах, перад равеснікамі, у час нейкіх агульнашкольных мерапрыемстваў. Многае робіцца ў гэтым накірунку, напрыклад, у Лукаўскай СШ. Маладзёжным грамадскім арганізацыям неабходна адрадзіць традыцыю правядзення творчых конкурсаў сярод падлеткаў і вучняў старэйшых класаў. Вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў у раёне ёсць.
Папулярызацыі беларускай літаратуры садзейнічаюць і драматычныя гурткі, студыі паэтычнага слова. Добра такая справа ў свой час была наладжана ў раённым ліцэі і СШ №3.
Плённа шчыруюць у плане падтрымкі і развіцця рэгіянальнай літаратуры бібліятэкары Маларытчыны. Аддзел маркетынгу раённай бібліятэкі (загадчыца Галіна Кучына) па крупінках збірае літаратурныя таленты, у першую чаргу — паэтычныя. Сёння гэта адзін з цэнтраў літаратурнага жыцця рэгіёна. Супрацоўнікі аддзела толькі за апошні час падрыхтавалі і выдалі больш чым 20 зборнікаў твораў мясцовых аўтараў.
Важная роля ў папу­лярызацыі і прапагандзе беларускага друкаванага слова належыць раённай газеце. Яна перыядычна змяшчае вершы ў выпусках літаратурнага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай”. Дарэчы, гэта робяць сёння далёка не ўсе раённыя газеты. За мінулы год было пад­рыхтавана 7 такіх тэматычных выпускаў, за гэты год – ужо 5.
Па словах Сямёна Кавенькі, выпускі літаратурнага аб’яднан­ня на старонках «раёнкі» перыядычна з’яўляюцца са жніўня 1988 г. Кожную апошнюю нядзелю месяца ў рэдакцыі “Голасу часу” праходзяць яго пасяджэнні.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сямён Кавенька, адзін са старэйшых пісьменнікаў Маларытчыны.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


>https://nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>https://nissan-ask.com.uahttps://nissan-ask.com.ua<>https://nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>https://nissan-ask.com.uahttps://nissan-ask.com.uahttps://nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>https://nissan-ask.com.uahttps://nissan-ask.com.ua<>https://nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>https://nissan-ask.com.uahttps://nissan-ask.com.ua<
https://topobzor.info

https://generico-pro.com