НЕ КУРЫ, БАГАТЫМ БУДЗЕШ

Падлічана, што курыльшчык з 40-гадовым стажам пракурвае 70 тысяч долараў
17 лістапада ў цэнтр горада, на вуліцу Савецкую, выйшлі маладзёжныя лідары раёна, прадстаўнікі раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёры БРСМ, каб у дзень, які аб’яўлены Сусветным днём некурэння, яшчэ раз напомніць пра шкоду, што наносіць арганізму тытунь, і заклікаць адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі.
Валанцёры БРСМ – юнакі і дзяўчаты з СШ №1 — сустракалі прахожых і задавалі ім пытанне пры сустрэчы: “Ці ведаеце вы, чым адметны сённяшні дзень?”. Многія са здзіўленнем паціскалі плячыма. Ім школьнікі ўручалі буклеты “Курыць ці не курыць?” і “Дапамажыце вашым дзецям жыць без тытуню”.
Як успрымалі маларытчане акцыю? Многія адразу і ўпэўнена заўважалі: я не куру (прыемна, што такіх прахожых было больш чым тых, хто прызнаваўся, што курыць), некаторыя адразу выкідалі цыгарэты, каб пацвердзіць сваё далучэнне да акцыі, былі і тыя, хто, дастаўшы з кішэні пачак з цыгарэтамі, зноў клалі яго ў кішэню, але ўсё ж абяцалі задумацца над тым, як пазбавіцца ад шкоднай звычкі.
— Даўно ўжо не куру, і вам раю ніколі не курыць, — атрымліваючы ад валанцёраў буклет, заўважыў маларытчанін Іван Блоцкі.
Стаж курыльшчыка, як прызнаўся ён, быў у яго немалы – больш за 20 гадоў. Кінуць курыць было няпроста, але вось ужо 35 гадоў ён заўзяты некурыльшчык.
— Курыць – здароўю шкодзіць. – упэўнена падкрэсліў, размаўляючы з валанцёрамі, Іван Фёдаравіч.
У той жа дзень 68 старшакласнікам гарадскіх школ і раённай гімназіі было прапанавана адказаць на пытанні анкеты “Моладзь і цыгарэта: “так” альбо “не”?”. 45 працэнтаў падлеткаў з агульнай колькасці рэспандэнтаў прызналіся, што маюць ужо свой вопыт курэння. 12 працэнтаў школьнікаў адзначылі, што ўпершыню паспрабавалі курыць ва ўзросце 10 гадоў, яшчэ 19 працэнтаў свой першы вопыт набылі ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Асноўным штуршком, што прымусіў паспрабаваць цыгарэту, 77 працэнтаў юнакоў і дзяўчат назвалі цікаўнасць. Як сведчаць адказы, кураць бацькі ў 57 працэнтаў вучняў. Прыемна тое, што пераважная большасць школьнікаў (90 працэнтаў) лічаць, што курыць шкодна. А гэта яшчэ раз пацвярджае, што моладзь, асэнсоўваючы ўсе плюсы і мінусы, выбірае здаровы лад жыцця.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


artma.net.ua

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!