ВЕДАЦЬ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

У рамках тыдня прававых ведаў вучні СШ № 1 наведалі чытальную залу бібліятэкі, дзе бібліятэкары пад­рыхтавалі для іх пазнавальную праграму. “Вашы правы – вашы абавязкі” – такую назву атрымала невялікая кніжная выстаўка. Пазнаёміцца з літаратурай, сабранай на ёй, запрасілі школьнікаў арганізатары сустрэчы. А затым юнакоў і дзяўчат чакала вельмі карысная гутарка з участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Святланай Даманскай. Што змаглі засвоіць школьнікі з размовы з інспектарам? У першую чаргу тое, што разам з правамі, якія акрэслены ў Канстытуцыі і Дэкларацыі правоў дзіцяці, у кожнага чалавека ёсць яшчэ і абавязкі. Прычым грэбаванне гэтымі абавязкамі прыводзіць да адказнасці, як адміністрацыйнай, так і крымінальнай. Падлеткі самі, дапаўняючы інспектара, называлі парушэнні, якія можна аднесці да дробнага хуліганства, вызначалі месцы, дзе распіццё спіртных напояў лічыцца адміністрацыйным парушэннем, разважалі над тым, якія аб’екты з’яўляюцца месцамі, дзе забаронена курэнне, выказвалі свае думкі наконт таго, наколькі важна ў цёмны час сутак абазначыць сябе флікерам.
Участковы інспек­тар пастаралася данесці да падлеткаў інфармацыю аб тым, у якім узросце і ў якіх выпадках даводзіцца несці адміністрацыйную адказнасць, і за якія злачынствы прадугледжана крымінальная адказнасць. А бібліятэкары прапанавалі школь­нікам праана­лізаваць канкрэтныя сітуацыі і самастойна, абапіраючыся на свае прававыя веды, знайсці выйсце з іх. Чакала ўдзельнікаў сустрэчы і прававая віктарына. Адказваючы на пытанні яе, юнакі і дзяўчаты яшчэ раз успомнілі, што радзімай юрыдычнай адукацыі з’яўляецца Старажытны Рым, што багіню правасуддзя завуць Феміда, успомнілі прытчу пра Дамоклаў меч, паразважалі аб тым, якую спецыфіку маюць такія юрыдычныя прафесіі, як адвакат, пракурор, натарыус.
Крыху пашырыўшы кругагляд сваіх прававых ведаў, школьнікі самі задавалі шмат пытанняў і выказалі жаданне яшчэ раз пабываць на падобнай сустрэчы, удзел у якой прымуць работнікі пракуратуры.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

http://monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!