Рукапашная перамога

У лёгкаатлетычным манежы г.Брэста нядаўна прайшоў міжнародны турнір па рукапашнаму бою памяці Дзмітрыя Гвішыяні ў праграме чэмпіянату вобласці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: аддзел па справах моладзі, упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”, Брэсцкі гарадскі камітэт ГА “БРСМ”. У спаборніцтвах за ганаровае званне быць лепшым прынялі ўдзел 175 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Сваё майстэрства ў турніры прадэманстравалі і маларытчане. Па яго выніках Аляксей Жох, вучань 11 “Б” класа раённай гімназіі, заняў першае месца. Ён выступаў у вагавой катэгорыі да 60 кг (старэйшая ўзроставая група, 16-17 гадоў). Між іншым, спаборніцтвы праводзіліся па правілах рукапашнага бою, зацверджаных ГА “Беларуская федэрацыя рукапашнага бою”.
— Аляксей, ці цяжка было падняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала?
— Перамога далася нялёгка. Тым больш, што ў такіх мерапрыемствах удзельнічаю першы раз. На асабістым вопыце яшчэ раз пераканаўся, што, каб нечага дасягнуць, патрэбны штотыднёвыя трэніроўкі. У першы дзень спаборніцтваў праводзіліся папярэднія баі. У другі дзень спачатку стартаваў паўфінал. Потым — сустракаліся мацнейшыя. У фінале за І месца я змагаўся са спартсменам з Расіі і яго перамог.
— Дзе ты трэніруешся?
— У спартыўным клубе “Бусідо” і клубе баявых мастацтваў “Тарнада”. Я захапляюся таэквандо і дзюдо.
P.S. У мінулыя выхадныя Аляксей прыняў удзел у адкрытым кубку РБ па в’етвадаа (в’етнамскае баявое мастацтва). У вагавой катэгорыі да 64 кг ён заняў ІІ месца.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аляксей Жох з узнагародамі міжнароднага турніру.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Рукапашная перамога: 2 комментария

  • 29.11.2011 в 10:22 пп
    Permalink

    Малайчына Лёха!!!

  • 11.03.2012 в 2:39 пп
    Permalink

    Так держать!

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

shah21.com.ua/

cashbery.com