“ДАЙЦЕ КНІГУ СКАРГАЎ”,

альбо Ці заўсёды кліент мае рацыю
…Малады чалавек, які ледзь перастаўляў ногі, патрабаваў у загадчыцы кафэ Кнігу заўваг і прапаноў. Тая адразу выдала яму гэты дакумент, але пісаць ён не мог…
Як высветлілася, малады чалавек некультурна паводзіў сябе ў кафэ, па прычыне гэтага загадчыца кафэ зрабіла яму заўвагу, што юнаку не спадабалася. Вось ён і вырашыў выказаць сваё абурэнне адпаведным запісам у Кнізе прапаноў.
А вось другі выпадак. Дзвюм сяброўкам, якія таксама адпачывалі ў кафэ і былі пад добрым “шафэ”, не спадабаўся музычны рэпертуар і яны зноў жа запатрабавалі Кнігу скаргаў. У трэцім выпадку кампанію, якая зноў жа добра выпіла і брыдкасловіла, работнікі кафэ папрасілі пакінуць установу. Тыя напісалі скаргу, што іх у кафэ зняважылі, ды яшчэ і піва недалілі, аблічылі. Акрамя абурэння, выказанага ў Кнізе прапаноў, кампанія накіравала скаргу ў райвыканкам. Там разабраліся, праверылі ўсё дакументальна і высветлілася, што факты не пацвердзіліся.
Такія прыклады можна прыводзіць яшчэ і яшчэ. І ўсе яны лішні раз пацвярджаюць, што за ручку кліенты часта бяруцца з любой нагоды, іншы раз не маючы на тое сур’ёзных падстаў. Балазе, згодна з Указам Прэзідэнта ад 14 студзеня 2005 года выдаецца Кніга па першым патрабаванні. Хаця не лішнім будзе напомніць, што згодна з тым жа Дэкрэтам у Кнігу ўносяцца заўвагі і прапановы грамадзян аб дзейнасці ўстановы, якасці выпускаемых (рэалізоўваемых) ёю тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг. Шкада, што ў гэтым Дэкрэце не агаворваецца: п’яным кліентам Кнігу не выдаваць. Бо тое, што яны пішуць, іншы раз не толькі не мае ніякага дачынення да арганізацыі дзейнасці ўстановы, але і прачытаць нельга.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“ДАЙЦЕ КНІГУ СКАРГАЎ”,: 1 комментарий

  • 02.01.2012 в 6:20 пп
    Permalink

    Быдло пьяное написало,а утром сам не помнит что было… Книгу жалоб давать не нужно было жали-бы любую тетрадь пускай рисует себе на здоровь и вообще в Малорите еще не скоро научатся отдыхать культурно не тот менталитет мы привыкли нормально отдыхать…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.