“Не прапальвай сваё жыццё”

Рэспубліканская акцыя МНС “Не прапальвай сваё жыццё” стартавала ва ўсіх гарадах краіны, у тым ліку і ў Маларыце, яшчэ 12 лістапада. На першым этапе супрацоўнікі МНС разам са школьнікамі пабывалі ў месцах найбольшага знаходжання людзей – у грамадскім транспарце і на прыпынках. Яны гаварылі аб правілах пажарнай бяспекі, раздавалі брашуры з парадамі. Другі этап акцыі быў назначаны на 26 лістапада. Роўна ў 11 гадзін ранку пасажыры, якія знаходзіліся ў будынку чыгуначнага вакзала райцэнтра, пачулі ад членаў беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі, выратавальнікаў і пажарных парады наконт таго, як засцерагчы свой дом ад пажару. Вучаніцы СШ № 2 Вераніка Фёдарава, Ганна Удовіч, Маша Дацык, Ліля Аўдзяюк і Марына Шамрай актыўна раздавалі маларытчанам і гасцям горада каляровыя лістоўкі. А супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Дульскі дэманстраваў прынцып работы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Яшчэ адным месцам правядзення акцыі стала цэнтральная вуліца горада. Памочнікі супрацоўнікаў службы МНС знаёмілі прахожых з сумнай статыстыкай пажараў. Апошніх з пачатку года ў раёне здарылася 39. Агонь забраў жыцці чатырох чалавек. Школьнікі напаміналі дарослым аб тым, што трэба быць асцярожным і беражлівым да свайго жыцця, бо асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца менавіта курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час акцыі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


микрокапельный полив

www.cialis-viagra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!