Не здраджвайце любімаму выданню

На мінулым тыдні ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшоў адзіны рэспубліканскі дзень падпісчыка. У паштовым аддзяленні сувязі Маларыта-3 (вуліца Савецкая,16) з 9.00 да 17.00 таксама адбылося такое мерапрыемства. Многія яго чакалі з нецярпеннем, бо дзень падпісчыка вельмі значны і для работнікаў рэдакцыі, і для чытачоў, і для работнікаў аддзялення сувязі. Падчас яго правя­дзення падпісчыкі маюць магчымасць напрамую выказаць свае заўвагі і прапановы па паляпшэнню зместу і знешняга выгляду газеты. Думка чытачоў сёння, як ніколі, з’ўляецца вельмі важнай для кожнай рэдакцыі. Газета існуе для тых, хто яе чытае і выпісвае. Рынак друкаваных СМІ ў цяперашні час надзвычай вялікі. Кожны чалавек у ім знаходзіць тое, што яго цікавіць. Газеты і часопісы сёння, вядома, існуюць ва ўмовах канкурэнцыі. А для гэтага кожная рэдакцыя імкнецца зрабіць сваё выданне больш цікавым, прывабным. Рэгіянальная прэса крочыць у нагу з часам, таксама робіць намаганні, каб не адставаць ад рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданняў. Чытачы чуйна рэагуюць на змяненні, якія з’яўляюцца на газетных старонках, пастаянна пішуць і тэлефануюць у рэдакцыю. Часта падказваюць тэмы, канкрэтныя адрасы, цікавых людзей. Газета не можа пакінуць без увагі ўсё гэта. Як вынік – на старонках газеты з’яўляюцца адпаведныя матэрыялы. Пра гэта якраз і вялася зацікаўленая і шчырая размова падчас чарговага дня падпісчыка. У зале паштовага аддзялення сувязі былі і новыя чытачы, і даўнія прыхільнікі газеты.
— Падпісчыкі ўсё большую перавагу аддаюць рэгіянальнай прэсе, — гаворыць Галіна Брадзюк, начальнік АПС Маларыта-3. – Нязменнай папулярнасцю ў маларытчан карыстаецца раённая газета. Па колькасці выпісаных экзэмпляраў яна лідзіруе ў ІV квартале гэтага года. Яно і зразумела, таму што людзей у першую чаргу цікавяць тыя падзеі і навіны, якія адбываюцца вакол нас. Падпіска ў самым разгары. Аднак на сённяшні дзень можна сказаць, што “раёнка” займае першае месца па колькасці выпісаных экзэмпляраў і на І квартал 2012 года.
Карэспандэнт рэдакцыі ў час правядзення дня падпісчыка рэкламаваў газету і агітаваў на яе падпісацца. Падчас такой акцыі давялося выслухаць многае пра выданне. У большасці выпадкаў гэта былі станоўчыя водзывы. Некаторыя выказваліся за тое, каб на сайце, які мае “раёнка”, поўнасцю змяшчалася версія газеты, павялічылася колькасць старонак і перыядычнасць выхаду. Многім хацелася б газету бачыць каляровай, з анонсамі ўсіх культурных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, з большай колькасцю тэматычных старонак. Былі і такія, хто прапаноўваў змяніць форму выхаду выдання. Ім газета бачыцца як штотыднёвік з абавязковымі аналітычнымі і публіцыстычнымі матэрыя­ламі рознай тэматыкі… Усе прапановы і пажаданні рэдкалегія ў бліжэйшы час абавязкова дэталёва разгледзіць, абмяркуе на рэдакцыйных саветах і ўнясе неабходныя карэктывы ў план работы на будучы год.
Р.S. Вынікі дня падпісчыка на АПС Маларыта-3 такія. Маларытчане перавагу аддалі газеце “” і часопісам выдавецкага дома “Талака”. А мы яшчэ раз напамінаем, што цяпер самы час аформіць падпіску на раённую газету. “” – гэта заўжды аператыўна, актуальна, на­дзённа, цікава. Заставайцеся з любімай газетай!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення дня падпісчыка на АПС Маларыта-3.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


e-kirpich.kiev.ua

arbud-prom.com.ua/oborudovanie-dlya-restorannogo-biznesa

www.bestseller-sales.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!