Для юных чытачоў

Прыгожым і прывабным пасля рамонту стаў будынак раённай дзіцячай бібліятэкі. Еўрапейскі выгляд набылі таксама яе залы — чытальная  і абслугоўвання чытачоў. Супрацоўнікі бібліятэкі цяпер на сваё месца працы ідуць як на свята.
Наогул, дзіцячая бібліятэка на сённяшні дзень, па словах Таццяны Крысінай, намесніка дырэктара па рабоце з дзецьмі, мае кніжны фонд колькасцю 23 тыс. экземпляраў кніг, штомесяц выпісвае 26 найменняў часопісаў і 9 – газет. Намаганнямі членаў невялікага калектыву (працуе 5 чалавек) ствараецца медыятэка. Акрамя таго, тут ужо 20 год функцыяніруе лялечны тэатр “Вясёлка”, малодшых школьнікаў заўжды чакае пазнавальны клуб “Хачу ўсё ведаць”, з задавальненнем дзеці наведваюць  і “Літаратурны салон”, які мае на мэце не толькі выяўленне, але і падтрымку тых, хто піша вершы і прозу. Дарэчы, ужо выдадзена два зборнікі твораў  падрастаючых літаратараў. Увазе юных чытачоў  прапануецца цікавая і пазнавальная пастаянна дзеючая выстава “Лепшы рай – наш родны край”. Дзіцячая бібліятэка таксама цесна ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі, штомесяц праводзіць 5-6 мерапрыемстваў для вучняў пачатковых класаў і з іх удзелам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: калектыў дзіцячай бібліятэкі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


тестостерон энантат

там 13.ua

ordinare kamagra Effervescenti
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!