Алімпіядны сезон

На базе гарадскіх школ і раённай гімназіі працягваецца раённы этап рэспубліканскіх алімпіяд. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праводзяцца па 15 прадметах школьнага курсу і краязнаўству. Удзел у іх прымаюць прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна. Напрыклад, у мінулую суботу вучні правяралі свае веды па беларускай мове і літаратуры, грамадазнаўству, фізіцы і біялогіі. Усе алімпіядныя заданні падрыхтаваны метадыстамі і навукоўцамі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Для аб’ектыўнасці ацэнкі ўсе работы шыфруюцца. Імёны пераможцаў становяцца вядомымі толькі пасля канчатковай праверкі і падвядзення вынікаў.
Пераможцы раённых прадметных алімпіяд прымуць удзел у абласных, якія пачнуцца ў студзені.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.