Яшчэ адна святыня

Свята-Мікалаеўская царква г.Маларыты папоўнілася новай святыняй. На ахвяраванні вернікаў для храма спецыяльна ў г.Рыбінск (Яраслаўская вобласць) іканапісец Анатолій стварыў абраз цаліцеля Панцеляймона. У Маларыцкай царкве ў яго былі ўкладзены часцінкі мошчаў святога. 12 лістапада на вячэрнім богаслужэнні светары Віктар Паляціла і Сергій Струнец асвяцілі абраз. Цяпер ён знаходзіцца ў алтары храма. Пасля таго, як для абраза будзе зроблены кіёт, ён стане даступным да пакланення ўсіх вернікаў.
На здымку: абраз цаліцеля Панцеляймона з часцінкамі мошчаў святога.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!