ПАХВАЛЬНЫ ВОДЗЫЎ НА ВЕРШ

атрымала ад упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама навучэнка дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Марыя Наўцэвіч
Здаровая нацыя — гэта квітнеючая краіна, здаровыя дзеці — наша сонечнае будучае. Той, хто працуе з падлеткамі, добра ведае, што трэба абавязкова ўлічваць асаблівасці гэтага ўзросту, ствараць атмасферу, якая дапаможа ім раскрыць свае творчыя здольнасці.
У чэрвені 2011 года ў рамках Дзён беларускай і шведскай літаратуры ў Брэсцкай вобласці праводзіўся конкурс мала­дзёжнай паэзіі “За здаровы лад жыцця!” Арганізатарамі конкурсу з’яўляліся шведскі нацыянальны саюз “За грамадства без наркотыкаў”, камісія па справах непаўналетніх Брэсцскага аблвыканкама, упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Навучэнка групы 269 установы адукацыі “Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” Марыя Наўцэвіч стала фіналісткай гэтага конкурсу. За верш “СНІД” яна была ўзнагароджана пахвальным водзывам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і памятнымі падарункамі.
Галіна СТАСЮК, метадыст Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя СВ.
НА ЗДЫМКУ: Марыя Наўцэвіч.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ПАХВАЛЬНЫ ВОДЗЫЎ НА ВЕРШ: 1 комментарий

  • 10.12.2011 в 11:24 дп
    Permalink

    Молодец, Машка

Добавить комментарий


http://teplostar.kiev.ua

www.sellmax.com.ua

oncesearch.com