На кантролі ў райвыканкаме

Пад старшынствам Казіміра Лапіча ў райвыканкаме прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета. На ім разгледжаны пытанні барацьбы з карупцыяй і рэалізацыі Дэкрэта № 18 Прэзідэнта РБ. Як складваецца сітуацыя, праінфармаваў намес­нік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Былі заслуханы начальнік ПМК-20 Валерый Масюк і галоўны інжынер ПМК-8 Сяргей Бярчук па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей на будаўнічых аб’ектах. Што датычыць выканання Дэкрэта Прэзідэнта № 18, то агульная праблема, якая ёсць у сельгасарганізацыях, на прадпрыемствах, з абавязанымі асобамі – гэта прагулы і іх неадпрацоўка.
У агульнай колькасці за 11 месяцаў яны склалі 648, адпрацавана ўсяго 128 прагулаў (20%). У выніку абавязанымі асобамі пры штомесячным налічэнні вяртаемай сумы ў 38 мільёнаў, вяртаецца толькі палова яе. Узровень кампенсацыі бацькамі расходаў на ўтрыманне іх дзяцей у дзяржаўных установах залежыць ад узроўню адпрацовак. А ён нізкі. Асабліва гэта характэрна для СВК “Дарапеевічы” і “Рыта”, кіраўнікі якіх былі заслуханы на пасяджэнні каардынацыйнага савета. У прынятым рашэнні па разглядаемых пытаннях запісаны канкрэтныя шляхі па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй і паляпшэнню работы па вяртанні ў бюджэт сродкаў абавязанымі асобамі.
Ніна СВІЦЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Daewo Nexia аккумулятор купить

https://220km.net

Этот полезный сайт про направление прием у гинеколога посмотреть lab-ivf.com