Залатыя рукі

Калі прыйшоў уладкоўвацца на работу ў райаграпрамтэхніку, Іван Пішчык перш-наперш заўважыў, што вельмі любіць тэхніку і хацеў бы працаваць менавіта на ёй. Другога варыянту ў кіраўніцтва не было, і Івану прапанавалі працаваць трактарыстам. Праўда, заўважылі, што трактар даюць стары. Але маладога работніка гэта не спалохала. Ён адрамантаваў Т-150К, які яму выдзелілі, пафарбаваў яго, адным словам, надаў новае жыццё.
І ўвесь летні сезон Т-150К, кіраваў якім Іван Пішчык, працаваў у гаспадарках раёна на нарыхтоўцы кармоў – сенажу, сіласу, на дыскаванні глебы, цяпер вывозіць арганіку.
Каб трактар не прастойваў у рабочы час, любіць Іван павазіцца з ім і ў выхадны дзень – нешта падрамантуе, адрэгулюе, заменіць.
Дарэчы, на работу ў райграпрамтэхніку Іван уладкаваўся разам са сваёй жонкай, якой прапанавалі пасаду ў аддзеле кадраў. Год назад гэта было, не так даўно, але ў калектыве ўжо добра ведаюць Пішчыкаў, паспелі распазнаць у іх людзей вельмі дысцыплінаваных і добрасумленных. Таму і паважаюць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: трактарыст райаграпрам­тэхнікі Іван ПІШЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!