“Таптышка” — “Вырастай-ка” — “Кроха”

ААТ “Маларыцкі кансер­вавагароднінасушыльны камбінат” – адзін з буйнейшых пастаўшчыкоў у Беларусі, адзінае прадпрыемства ў вобласці, якое спецыялізуецца на выпуску сокаў, нектараў, пюрэ для дзіцячага харчавання, а таксама кансерваў агульнага пры­значэння, пюрэ асептычнага захавання… Сёння кансервавага-роднінасушыльны камбінат працуе з усімі аптовымі базамі абласнога значэння ў рэспубліцы, заключае дамовы з рознымі гандлёвымі прадпрыемствамі. У Брэсцкай вобласці функцыянуюць гандлёвыя прадстаўнікі камбіната. Уся дзейнасць ААТ накіравана на вытворчасць канкурэнтназдольнай і бяспечнай прадукцыі высокай якасці, якая задавальняе патрабаванні спажыўца.

З 25 красавіка 2006 г. калектыў кансервавагарод­нінасушыльнага камбіната ўзначаліла ініцыятыўная, дзелавая і прадпрымальная Таццяна Камянчук, якая да гэтага тут працавала мікрабіёлагам, старшым мікрабіёлагам, тэхнолагам, начальнікам лабараторыі, намеснікам дырэктара па якасці. Менавіта ў многім дзякуючы ёй камбінат трывала стаў на ногі, стабільна сёння развіваецца, а яго калектыў з аптымізмам глядзіць у заўтрашні дзень. Сустрэцца з Таццянай Ула­дзіміраўнай і пагаварыць пра вытворчыя справы камбіната, які ўзначальвае, — задача не з лёгкіх. Пастаянныя сустрэчы, камандзіроўкі, пасяджэнні… Усюды кіраўніку неабходна быць, бо на іх часта закранаюцца пытанні, якія тычацца далейшага развіцця камбіната. Нягледзячы на напружаны графік работы, дырэктар усё ж знайшла час для сустрэчы з карэспан­дэнтам газеты.
— Таццяна Уладзіміраўна, пра Маларыту за межамі вобласці перш за ўсё ведаюць, дзякуючы прадпрыемству, якое Вы ўзначальваеце. Аднак ці згодны Вы з тым, што ААТ “Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат” – гэта брэнд усяго раёна?
— Часткова можна з гэтым пагадзіцца, — усміхаецца дырэктар. – Сёння геаграфія паставак нашай прадукцыі – рынкі Расіі, Украіны, Казахстана, Славеніі. Я ўжо не кажу пра нашу краіну, дзе, напэўна, няма ніводнага магазіна, які б не гандляваў нашай прадукцыяй. З місіяй брэнда Маларытчыны выдатна спраўляецца дзіцячае харчаванне, якое мае гандлёвую марку “Таптышка”. “Таптышка” — гэта гарантыя якасці, багацце асартыменту, стабільная рэпутацыя, высокі імідж. Каб гэтага дасягнуць, давялося затраціць многа сіл. Ды і не за адзін год усё гэта зроблена. Між іншым, прадукцыя пад гандлёвай маркай “Таптышка” выпускаецца з 2003 г. Для пашырэння разнастайнасці меню дзіцяці мы распрацавалі пюрэ з садавіны і агародніны пад новай гандлёвай маркай “Вырастай-ка”. Спажыўцам абавязкова спадабаецца 10 відаў пюрэ з дабаўленнем вяршкоў 20%-й тлустасці, якое рэкамендавана з 8 месяцаў (яблыкі+чорныя парэчкі, яблыкі­+­маліна, яблыкі­+клубніцы, яб­лыкі+ажыны, яблыкі+­абрыко­сы, яблыкі+вішня і інш.). Спецыяльна для спажыўцоў Украіны мы выпускаем кансервы для дзіцячага харчавання пад гандлёвай маркай “Кроха”. Сучасныя тэхналогіі вытворчасці пюрэ цалкам выключаюць прымяненне любых кансервантаў, араматызатараў, фарбавальнікаў і генетычна мадыфікаваных кампанентаў. У ім адсутнічаюць крухмал і іншыя загушчальнікі. Тым больш, што сыравіна мясцовая, экалагічна чыстая. Яе закупляем у СВК і жыхароў раёна. Некаторыя віды сыравіны сёлета набывалі, напрыклад, у Брэсцкім, Столінскім (яблыкі) і Лунінецкім (клубніцы) раёнах, Мінскай вобласці (чарніцы). Гарбузы добра ўрадзілі ў Арэхаве і Чарнянах. Хочацца дадаць і тое, што цяпер ра­зам з навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па вытворчасці харчавання камбінат распрацоўвае рэцэптуры кансерваў для дзіцячага харчавання з дабаўленнем фруктозы. У рэспубліцы такая прадукцыя не выпускаецца. 15 вопытных узораў сокаў і пюрэ з дабаўленнем фруктозы ўжо распрацаваны і накіраваны на выпрабаванне. Сёння ў продажы ёсць ўжо 3 віды пюрэ з дабаўленнем фруктозы.
— Што падштурхнула прадпрыемства да выпуску дзіцячага харчавання з фруктозай?
— Фруктоза – гэта крыніца вугляводаў для дзіцячага арга­нізму, якая паляпшае абмен рэчываў, зніжае рызыку развіцця запаленчых працэсаў у поласці рота, карыесу зубоў. Акрамя таго, фруктоза багата бета-карацінам і вітамінам Е.
— Таццяна Ула­дзіміраўна, з 1 сту­дзеня гэтага года камбінат працуе па новых дакументах, якія адпавядаюць стандартам Еўрапейскага Саюза. Што гэта вам дало?
— 143 найменні атрымалі пасведчанне аб гігіенічнай рэгістрацыі і сер­тыфікаты адпа­веднасці, а 36 найменняў — зялёныя сертыфікаты на права нанясення знака “Натуральны прадукт”. З пераходам на новыя дакументы з’явілася і новая група кансерваў, якая называецца “нектары”.
— А што такое – нектар?
— Гэта – вадкі прадукт. Ён вырабляецца з соку і (альбо) пюрэ аднаго ці некалькіх кампанентаў садавіны, агародніны, цукру і гатаванай вады. І калі ёсць хоць бы кропля вады на адну тону сыравіны, то гэта, згодна з новымі дакументамі, нектар. Больш ніякіх адрозненняў няма.
— Таццяна Уладзіміраўна, назавіце, калі ласка, некалькі лічбаў, якія сведчаць пра тое, як камбінат спрацаваў сёлета?
— Прывяду лічбы за 10 месяцаў гэтага года. Безумоўна, да канца года яны зменяцца. Увагу хацелася б звярнуць на наступнае. Вытворчасць прадукцыі ў дзеючых цэнах склала 28657 мільёнаў рублёў, выручка ад рэалізацыі прадукцыі – 3139 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць продажу спынілася на адзнацы 12,3%. Для нас важнымі з’яўляюцца і наступныя лічбы. Чысты прыбытак склаў 4114 мільёнаў рублёў, аб’ём экспарту тавару – 700 тысяч долараў ЗША, адгружана прадукцыі на суму 28123 мільёны рублёў. Наш кансервавагародніна­сушыльны камбінат выпускае 5 груп інавацыйнай прадукцыі. Яе ў гэтым годзе адгружана на суму 1,9 мільярда рублёў, што ў агульным аб’ёме складае 6,6%. Вытворчасць кансерваў агульнага прызначэння ў параўнанні з 2010 г. вырасла ў 4 разы.
— Таццяна Уладзіміраўна, яшчэ адзін аспект дзейнасці камбіната – гэта спонсарская дапамога.
— Так. Калі можам, то мы заўсёды імкнемся аказаць такую дапамогу і ў раёне, і па-за яго межамі. Напрыклад, у канцы лета мы выступілі адным з генеральных партнёраў свята пад назваю “Пуз-парад-2011”, якое ў Беларусі праводзілася ўпершыню. Яно праходзіла ў рэспубліканскім гарналыжным комплексе “Сілічы” і сабрала 43 будучых маці. Мэта гэтага мерапрыемства – прапаганда значнасці мацярынства ў нашым грамадстве.
— Камбінат, напэўна, пастаянна прымае ўдзел у розных выставах-кірмашак. Якія ўзнагароды атрымалі ў апошні час?
— Яны ёсць. Як працуем, такія і вынікі атрымліваем (усміхаецца). Узнагароды – яшчэ адно пацвярджэнне таго, што мы працуем нядрэнна. Іх шмат. У апошні час у нас з’явіўся яшчэ адзін “Зялёны яблык”, таксама прадпрыемства адзначана дыпломамі ХІІІ міжнароднай выставы-кірмашу “Брэстсупрацоўніцтва-2011”, VІІ міжнароднай спецыялізаванай выставы “Свет дзяцінства”. Ёсць у нашай скарбонцы і ўзнагарода ад рэдакцыі часопіса “Што па чым” за ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе-кірмашы “Добры дзень, школа!”
— Таццяна Уладзіміраўна, скажыце некалькі слоў пра калектыў камбіната.
— Людзі – аснова нашых поспехаў. Дзякуючы іх самаадданнай працы мы дасягнулі таго, чаго здолелі дасягнуць. Сёння на прадпрыемстве працуе 230 чалавек, з іх 14 са стажам больш чым 30 гадоў, 57 – са стажам ад 15 да 30 гадоў, больш за палову работнікаў – са стажам да 10 гадоў. Высокіх вытворчых паказчыкаў дасягаюць многія, аднак у першую чаргу хочацца назваць прозвішчы Галіны Гардзеевай (галоўны бухгалтар), Любові Хмяльніцкай (рабочая склада гатовай прадукцыі), Пятра Пацеюка (вадзіцель пагрузчыка), Васіля Крэня (вадзіцель), Любові Карабейка (рабочая), Таццяны Бурштын (рабочая кансервавага цэха), Любові Астапук (рабочая кансервавага цэха) і інш.
На Дошку гонару камбіната занесены прозвішчы: Ніны Міхайлоўскай, майстра асептычнага ўчастка; Паўла Завадскага, старшага наладчыка; Вольгі Рацынай, машыніста закатачных машын; Надзеі Алесік, укладчыцы-упакоўшчыцы; Надзеі Супрунюк, паршчыцы; Уладзіміра Бягезы, вадзіцеля; Ірыны Кулічык, апаратчыка стэрылізацыі кансерваў; Аляксандра Хапалюка, аператара кацельні.
На здымках: Таццяна Камянчук, дырэктар ААТ “Маларыцкі кансервавага-роднінасушыльны камбінат”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

商业代孕

http://tmtravel.com.ua