30 гадоў — камбінату

Усе сяброўкі Таццяны Бурштын пасля заканчэння сярэдняй школы спрабавалі кудысьці паступіць вучыцца. Думала пра гэта і яна. Аднак жыццёвыя абставіны склаліся так, што дзяўчына ўладкавалася працаваць на кансервавагароднінасушыльны камбінат.
— Тады на прадпрыемстве была вакансія, — успамінае Таццяна Дзмітрыеўна. – Знаёмая, якая тут працавала, мне параіла, а пасля загітавала сюды ўладкавацца. Я звярнулася ў аддзел кадраў. Праз некаторы час была ўжо ў штаце камбіната.
З лютага 1981 г. Таццяна Дзмітрыеўна стала працаваць рабочай у кансервавым цэху ўкладчыцай слоікаў у сеткі. З таго моманту так больш чым 30 гадоў і працуе на камбінаце. Яна выдатна ведае ўсе тэхналагічныя аперацыі і працэсы вытворчасці, пры неабходнасці ў любы момант можа падмяніць любога работніка.
На здымку: Таццяна Бурштын, рабочая кансервавага цэха.

Добавить комментарий


у нас chemtest.com.ua

обращайтесь niko-centre.kiev.ua

также читайте sribnapidkova.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!