Хвалу Богу ўзносяць дзеці

Царкоўнае песнапенне – гэта тое ж самае, што дыханне для чалавека. Гэта –  аснова,  душа богаслужэння, якая забяспечвае малітоўным кіслародам сэрцы і розум вернікаў. Пранізваючы увесь лад службы, яна амывае ўсе яе складнікі. А калі чалавек чуе царкоўны дзіцячы спеў, свет вакол становіцца больш яркім і радасным, ён пераўвасабляецца, святлее. Здаецца, што знікаюць усе жыццёвыя нягоды і праблемы.
Пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты існуе дзіцячы царкоўны хор, які створаны ў 1996 г. матушкай Марынай Кудласевіч. З 2007 г. ім кіруе матушка Ала Струнец. На сённяшні дзень хор падзяляецца на 2 групы. Малодшую наведваюць  дзеці ва ўзросце да 11 год. Сёння ў ёй налічваецца 14 чалавек (тры з іх – хлопчыкі). У старэйшай групе дзеці да 17 год. На дадзены момант у ёй 16 дзяўчынак і 1 хлопчык. Харысты на рэпетыцыю збіраюцца кожную суботу ў будынку сястрынства, дзе паўтараюць вядомыя творы і развучваюць новыя. Рэпертуар хора складаецца не толькі з царкоўнай службы, але і пазаслужэбных песень. Дзеці, між іншым, развучваюць яшчэ антыфоны, екценьі, каноны, выступаюць на ранішніках. А з лістапада 2009 г. старэйшая група самастойна спявае на клірасе на першых (ранішніх) богаслужэннях. Кожны  раз, калі звонкія дзіцячыя галасы напаўняюць царкву і ўзносяць пахвалу Богу, плачуць, здаецца, разлютаваныя сэрцы дарослых, прымушаюць кожнага задумвацца над сэнсам свайго зямнога існавання… Некалькі гадоў запар дзіцячы хор прымаў ўдзел у штогадовым фестывалі духоўных песнапенняў “Спявайце Богу нашаму, спявайце”, адкуль кожны раз вяртаўся з дыпломамі. Зараз харысты развучваюць новыя творы, каб годна выступіць вясною на традыцыйным свяце ў г.Драгічыне.  Акрамя таго,  выпушчаны DVD-дыск з музычнымі творамі дзіцячага хору.
На здымку: старэйшая група дзіцячага хору Свята-Мікалаеўскай царквы са сваім кіраўніком матушкай Алай Струнец.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


на сайте gefest-sv.kiev.ua

подробно

Узнайте про интересный веб портал , он описывает в статьях про прокладки.