Сунiчны пах Айчыны

У вёсцы Лунін (Лунінецкі раён) прайшоў VІІ творчы фестываль “Лунінская восень”. Падчас гэтага паэтычнага свята традыцыйна ўшаноўваліся лаўрэаты літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка. Сёлета ў рамках “Лунінскай восені” таксама падводзіліся і вынікі конкурсу творчых і літаратурна-даследчых работ сярод дзяцей і моладзі Брэстчыны “Суніцамі пахне Айчына”, які быў прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння паэта Міхася Рудкоўскага. Яго арганізатарамі выступілі: абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, філалагічны факультэт БрДзУ і Брэсцкае аддзяленне РГА “Русское общество”. Сярод пераможцаў – наш зямляк Дзяніс Трацюк з в.Дарапеевічы, пазаштатны аўтар райгазеты “”. Цяпер юнак студэнт БрДзУ імя А.С.Пушкіна (спецыяльнасць ”журналістыка”). Яму прысуджана другое месца. З рук Леаніда Цупрыка, намесніка старшыні аблвыканкама Дзяніс атрымаў заслужаную ўзнагароду.
— Дзяніс, што ўяўляе твая конкурсная работа?
— Гэта – невялікае апавяданне “Перад Ільёй”, дзе паказваецца адзін дзень з жыцця вёскі. Падзеі ў творы разгортваюцца ў 2 часавых планах: сучасным і мінулым. У сюжэт апавядання арганічна ўплецены фальклорны элемент.
— А як ты стаў удзельні­кам конкурсу?
— Выпадкова. У сакавіку, калі наведваў Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага, прачытаў, што праводзіцца такое творчае спаборніцтва. Вырашыў паспрабаваць свае сілы. Над апавяданнем працаваў месяц.
Рэдакцыя раённай газеты “” далучаецца да віншаванняў з заслужанай перамогай Дзяніса, шчыра жадае юнаму калегу па пяру далейшых творчых поспехаў. Так трымаць!
Мікалай Навумчык.
На здымку: Дзяніс Трацюк (злева), уладальнік ІІ месца абласнога творчага конкурсу “Суніцамі пахне Айчына”.

Добавить комментарий


http://medicaments-24.com/

сайт avto-poliv.com.ua

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!