За ёлкай ці хвояй — на базар

Напярэдадні навагодніх і калядных свят па традыцыі кожны стараецца ўпрыгожыць свой дом ці кватэру прыбранай ёлкай. Як паказвае практыка, нямала яшчэ такіх, хто набывае лясную прыгажуню незаконным шляхам, зрубаўшы яе ў лесе. Аднак варта не забываць, што за гэта прадугледжана адказнасць — штраф ад 175 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, за кожнае высечанае дрэва неабходна кампенсаваць страту, нанесеную лесу, у памеры 0,1 базавай велічыні. Да таго ж, калі гэтае дрэва будзе непрыгоднае для далейшай рэалізацыі, парушальніку давядзецца выплаціць за яго яшчэ адну базавую велічыню. Пра гэта напомнілі ў Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Такім чынам, ёлку ці хвою лепш купіць на ёлачным базары, тым больш, што цэны даступныя.
Наш кар.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

topobzor.info

www.agroxy.com/prodat
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!