30 КАНАЛАЎ АД АПЕРАТАРА “БРЭСТАБЛГАРАНТ”

1140 жыхароў горада карыстаюцца паслугамі аператара кабельнага тэлебачання ААТ “Брэстаблгарант”.
Сеткай кабельнага тэлебачання ахоплены ўсе шматпавярховыя дамы райцэнтра. Той, хто падключыўся да яе, мае магчымасць паглядзець тэлеперадачы па 30 каналах. Чаму менавіта на такой колькасці спыніліся аператары? У першую чаргу з фінансавых разлікаў. Павелічэнне колькасці каналаў – гэта адпаведнае павелічэнне абанплаты, што, напэўна, не вельмі парадуе абанентаў. Між іншым, на сённяшні дзень абанплата складае 11 тысяч 400 рублёў. Сума, здавалася б, не вельмі вялікая. Але своечасова разлічваюцца за атрыманыя паслугі кабельнага тэлебачання далёка не ўсе. 53 абаненты з’яўляюцца даўжнікамі. Сума іх доўгу перавысіла ўжо 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Ёсць, як адзначыла загадчыца тэхнагандлёвага ўчастка ААТ “Брэстаблгарант” Таццяна Сарапіна, нават такія абаненты, хто не разлічваецца за паслугі ўжо цэлы год і паспеў “назапасіць” доўг у 120-130 тысяч рублёў. Знаходзяцца і тыя, хто ўвогуле імкнецца абмінуць афіцыйнае падключэнне да кабельнага тэлебачання і, падключыўшыся самастойна, атрымлівае паслугі нелегальна, хоць, між іншым, за такія супрацьпраўныя дзеянні прадугледжаны штраф у суме ад 10 да 20 базавых велічынь. За апошнія чатыры месяцы ў час рэйдаў, якія праводзілі работнікі тэхнагандлёвага ўчастка сумесна з участковымі інспектарамі РАУС, такіх “нелегалаў” было выяўлена больш за сто. На якія толькі хітрыкі, як расказваюць спецыялісты “Брэстаблгаранта”, не ідзе чалавек, каб з’эканоміць на абанплаце. Напрыклад, адзін з жыхароў дома № 7 па вуліцы Маруды пасля таго, як выявілі яго незаконнае падключэнне да кабельнага тэлебачання, пайшоў, можна сказаць, у “падполле”: ведаючы, што рэйды часцей за ўсё праводзяцца днём, ён увечары падключаўся да кабельнага тэлебачання, а ранкам адключаўся. Скаргі на якасць трансляцыі каналаў ад жыхароў дома паступалі, а вось выявіць вінаватага ўсё ніяк не атрымлівалася. Праўда, да пэўнага часу… Работнікі маларыцкага тэхнагандлёвага ўчастка ААТ “Брэстаблгарант” просяць усіх сваіх абанентаў дапамагаць выяўляць людзей, якія самавольна падключаюцца да кабельнага тэлебачання. Бо той, хто імкнецца бясплатна карыстацца паслугамі кабельнага тэлебачання, ў першую чаргу не паважае і крыўдзіць сумленных плацельшчыкаў. За неда­атрыманыя сродкі можна было б замяніць старое абсталяванне і, тым самым, палепшыць якасць трансляцыі каналаў. Дарэчы, новыя ўзмацняльнікі, блокі забеспячэння і многае іншае абсталяванне, якое за 8 гадоў службы ўжо састарэла, аператары кабельнага тэлебачання паступова закупляюць, а таму і прычын для скаргаў на дрэнную трансляцыю каналаў становіцца ўсё менш.
Для таго, каб паслугі кабельнага тэлебачання былі даступны ўсім, быў сфарміраваны новы сацыяльны пакет каналаў кабельнага тэлебачання, плата за які складае 1400 рублёў. У гэты пакет уваходзіць 7 беларускіх каналаў – ОНТ, БТ-1, БТ-2, Буг–ТВ, НТВ-Беларусь, РТР і СТВ. Магчымасцю падключыцца да сацыяльнага пакета, які зацікавіў пенсіянераў, скарысталіся ўжо больш за 80 абанентаў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: з пакетам праграм кабельнага тэлебачання знаёміць загадчыца тэхнагандлёвага ўчастка ААТ “Брэстаблгарант” Таццяна Сарапіна.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

30 КАНАЛАЎ АД АПЕРАТАРА “БРЭСТАБЛГАРАНТ”: 3 комментария

  • 02.01.2012 в 6:16 пп
    Permalink

    Если наши кабельщики не начнут думать головой и не найдут чего-то нового то эра кабельного телевидения улетает как ветер.Чего-то нового от наших кабельщиков я ненаблюда. Посмотрите на ассортимент каналов которые дают ОНИ.НТВ Беларусь,РТР Беларусь и прочее почему нет прямой трансляции НТВ, а только порезанные программы,я понимаю что это не они виноваты новсе-же.Будущее за интернет телевидением и IP TV,а кабельное уже старо как…

  • 30.01.2012 в 2:13 пп
    Permalink

    чтобы купить такой телик ,я должен работато 2 года и нечего не кушать)))

  • 01.04.2012 в 1:46 пп
    Permalink

    да с нашей зарплатой тока такие телевизоры покупать.смешно

Добавить комментарий


https://sledoc.com.ua

www.np.com.ua

купити готові штори
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!