Здаровая маці — здаровае дзіця!

Здароўе людзей заўсёды было прыярытэтам сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. А здароўе мам і дзетак і ўвогуле самае галоўнае, бо гэта наша будучыня. Таму з 1 па 19 снежня работнікамі цэнтральнай раённай аптэкі сумесна са спецыялістамі з райбальніцы ў аптэцы была праведзена акцыя “Маё малое” для мам і дзетак. У дні акцыі ўсе мамы, якія жадалі, змаглі атрымаць кансультацыі па пытаннях, якія іх хвалююць. Таксама ў рамках мерапрыемства праводзіўся дзіцячы фотаконкурс. Лепшыя фотаздымкі будуць змешчаны ў дзіцячым часопісе “Бэбі Бум”. Усе фотаздымкі можна было пабачыць на спецыяльным стэндзе ў гандлёвай зале аптэкі. А ў апошні дзень акцыі мамы мелі магчымасць задаць свае пытанні ўрачу-педыятру інфекцыйнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы Ніне Маеўне Крукоўскай, а ўдзельнікі фотаконкурсу (мамы, якія прыносілі фотаздымкі дзяцей) атрымалі падарункі ад прадстаўніка кампаніі “Бюбхен” “NOK”, якая, дарэчы, і арганізавала конкурс, Святланы Ігараўны Давідчык. Святлана Ігараўна расказала, што галоўная мэта гэтай акцыі зусім не рэкламная, а парадаваць бацькоў, даць ім карысныя парады. Таксама Святлана Ігараўна адзначыла, што мамы нашага раёна аказаліся вельмі актыўнымі:
-Да прыкладу, у Мінску таксама праводзілася такая акцыя, і ў ёй за месяц прынялі ўдзел 100 чалавек, а ў Маларыце акцыя праводзілася толькі 2 тыдні, а ў ёй пряныло ўдзел 90 чалавек! Мы гэтаму шчыра рады.
Мамы ж у сваю чаргу засыпалі пытаннямі ўрача-педыятра. Як паведаміла Ніна Маеўна, пытанні задавалі самыя разнастайныя: ад стаматалогіі да догляду за дзіцячай скурай, а таксама шмат пытанняў было зададзена наконт сезонных захворванняў. І галоўнай парадай Ніны Маеўны наконт гэтага была ў першую чаргу такая: правільная гігіена, па-другое, лепш не гуляць з дзеткамі там, дзе вялікая колькасць людзей. І што яшчэ немалаважна – не апранаць дзяцей вельмі цёпла (глядзець па сабе). Увогуле, тым, як прайшла акцыя, арганізатары і ўдзельнікі яе задаволены: мэты арганізатараў дасягнуты, а мамы даведаліся шмат цікавага і карыснага наконт свайго здароўя і здароўя сваіх дзяцей.
Анастасія Максімук.
На здымку: у час акцыі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Здаровая маці — здаровае дзіця!: 2 комментария

  • 02.01.2012 в 6:09 пп
    Permalink

    Просмотрел листовки с просьбой помочь детям которые нуждаются в финансовой помощи для мечения и меня честно вывело то что наши операторы связи недодумались сделать помощь при помощи СМС —это просто и как день.Сделать платный номер СМС и деньги собирать на счета больных детей,а то учитываю нашу ленность и очередя в наших замечательный сберкассах данный метод более эфективен.А послать СМС на платный номер за 2-3 доллара помоему будет просто и эффективнее чем заполнять кучу бюрократических бланков …Если помощь нужна быстро то и методы должны быть быстрые.

  • 19.05.2012 в 11:54 дп
    Permalink

    Шаноуныя!
    Здароуе чалавека-гэта самае дарагое.
    У мяне такое пытанне?
    Чаму у краіне павялічылась колькасьць дяучат якія са
    школьных гадоу кураць цыгарэты?
    Цяпер убачыць дзяучыну якая не курыць вельмі складана.
    Якое здароуе можа быць у яе і будучым?
    Думаю,што кепскае.
    Што робяць улады,чыноунікі для таго,каб дзяучаты кінулі гэту
    прывычку?
    Чаму лекары,настаунікі-жанчыны кураць,які прыклад падаюць
    яны хворым,вучням?
    Штосьці патрэбна рабіць з гэтай тэмай?
    З павагай-Лявон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.