“Ахова” адчыніла дзверы…”

Дзень адкрытых дзвярэй у Маларыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы прайшоў у рамках праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў “Больш бяспечна разам!”. Былі запрошаны вучні выпускных класаў СШ № 1. Іх пазнаёмілі з гісторыяй стварэння аддзялення аховы, яго асноўнымі функцыямі. Вучні пабывалі ў спартыўнай зале, дзе ёсць розныя трэнажоры і спартыўны інвентар, і дзе займаюцца з задавальненнем не толькі супрацоўнікі аддзялення, але і дзеці з усіх школ горада, у тым ліку члены клуба “Фудамін”. Капітан міліцыі А. Каляда правёў гутарку аб недапушчэнні адміністрацыйных правапарушэнняў. Вучням прадэманстравалі спецыяльныя сродкі, узбраенне і тэхніку, пазнаёмілі з асаблівасцямі работы пункта цэнтралізаванага назірання. З паказальным нумарам са службовай сабакай выступіў міліцыянер-кінолаг групы затрымання старшы сержант міліцыі Д. Тугарынаў. Нашы госці змаглі таксама пазнаёміцца з інфармацыяй аб патрабаваннях, прад’яўляемых да супрацоўніка міліцыі, з правіламі паступлення ў Акадэмію МУС і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС.
У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел і работнікі цэнтральнай бібліятэкі, якія расказалі пра наяўную ў бібліятэцы літаратуру, што можа быць карыснай вучням пры выбары будучай прафесіі. А са спецыялістамі раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва начальнік аддзялення У. Карабчук і інжынер групы сродкаў і сістэм аховы А. Закіраў правялі агітацыйна-растлумачальную работу ў тым плане, каб пры пагрозе разбойных нападзенняў і спроб пранікнення ў жыллё асоб пажылога ўзросту, адзінокіх, за якімі замацаваны сацыяльныя работнікі, абсталяваць гэтае жыллё кнопкамі экстраннага выкліку нараду міліцыі.
Надзея ЛЫШЧЫК, спецыяліст па кадрах Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы.
НА ЗДЫМКУ: у час дня адкрытых дзвярэй.

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

У нашей организации важный блог со статьями про купить Comanche Ranger Magnum Cross www.velotime.com.ua
www.avrora-trans.com/services/ukraine/shipping_200
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!