І сёння жывімся энергіяй Багдановіча

Нядаўна ў нашай краіне адзначаўся 120-ці гадовы юбілей Максіма Багдановіча. Ушанавалі памяць вядомага паэта і ў нашай школе цікавымі, яркімі і запамінальнымі мерапрыемствамі.
Напярэдадні свята школьнікі падрыхтавалі газеты, выставу кніг і малюнкаў, прысвечаныя Максіму Багдановічу.
Вучні 5-7 класаў паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Па старонках сямейнага альбома Максіма Багдановіча”. Затым чыталі вершы паэта з цыклу “У загарадным царстве”. Радкі з твораў ілюстраваліся выявамі мастацкіх палотнаў беларускіх мастакоў і ўласнымі малюнкамі дзяцей.
Далей гасцямі свята сталі вучні 8-11 класаў. Яны праглядзелі прэзентацыю, якая складалася з цікавых фактаў біяграфіі Максіма Багдановіча. Каменціруючы прэзентацыю, вучні дапаўнялі яе мемуарнымі ўспамінамі пра паэта, чытаннем вершаў, музычнымі творамі.
Падрабязнае знаёмства з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча пераканала школьнікаў у тым, што ён – геній, патрыёт, чалавек, які за кароткае жыццё зрабіў так многа, што мы і сення жывімся яго энергіяй, жыццялюбствам, актыўнасцю.
Свята ўзрушыла ўсіх, хто на ім прысутнічаў: і вучняў, і настаўнікаў, і саміх удзельнікаў. Хочацца выказаць падзяку настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ірыне Васільеўне Каралюк за яе ўлюбёнасць у сваю працу, прапаганду творчасці класікаў беларускай літаратуры, цёплы, незабыўны настрой гэтага дня, які яна разам са сваімі таленавітымі вучнямі падарыла ўсім.
Валянціна ЖАЛНЕРЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДзУА “Олтушская сярэдняя школа”.
НА ЗДЫМКУ: у час святочнай праграмы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


photolifeway.com

отделочные работы киев

доставка води борисполь
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!