«Карысць павінна быць ад кожнай публікацыі…»

Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар правёў апошнюю ў гэтым годзе прэс-канферэнцыю для журналістаў вобласці
Перад тым, як адказваць на пытанні, Канстанцін Андрэевіч адзначыў:
— Нягледзячы на тое, што грамадства ў адыходзячым годзе выпрабоўвалася на трываласць, у цэлым эканоміка вобласці развівалася і садзейнічала папаўненню бюджэта. Цяпер праблемы ў пэўнай ступені ўрэгуляваны. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 11 месяцаў надаюць упэўненасць у заўтрашнім дні. Тэмп росту ўнутранага рэгіянальнага прадукта склаў 102%. Прычым, як адзначыў Канстанцін Сумар, уся экспартуемая прадукцыя прадавалася з вельмі высокай рэнтабельнасцю. Аб’ём прамысловай прадукцыі вырас на 6%, сельскагаспадарчай – на 4%. Рэнтабельнасць продажу асабліва значна вырасла ў харчовай прамысловасці.. За 10 месяцаў г.г. вобласць прадала прадуктовых тавараў на суму 725 мільёнаў долараў – больш, чым у мінулым годзе. Геаграфія паставак прадукцыі пашырылася да 20 краін. Нядрэнна ідзе, як адзначыў кіраўнік вобласці, інвестыцыйны працэс. Сёлета інвестпраектаў асвоена на суму больш чым 170 мільёнаў рублёў. 72% інвестыцый паступаюць у прамысловую галіну. Канстанцін Сумар закрануў і такі бок развіцця эканомікі, як малы бізнес. І гэта не выпадкова: сёння ў вобласці створана 9 тысяч прадпрыемстваў, працуюць 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Кожны трэці рубель у бюджэт вобласці паступае ад малых прадпрыемстваў. “Прадпрымальніцтва – гэта сур’ёзная праслойка ў прамысловым сектары, бо 12% ад усяго аб’ёму прамысловай прадукцыі ідзе ад малога бізнесу”, — адзначыў Канстанцін Сумар.
Ён пазнаёміў журналістаў з планамі на наступны год.
— Бюджэт вобласці спланаваны без дэфіцыту. Будзе зменшана падатковая нагрузка, асабліва падаткі на прыбытак. Будуць завершаны рэканструкцыі ўсіх медыцынскіх аб’ектаў, на што з абласнога бюджэту прадугледжана 84 мільярды рублёў. Будзе завершана і будаўніцтва пачатых спартыўных аб’ектаў. Тэмпы ў будаўніцтве жылля некалькі знізяцца, але мнагадзетныя, маладыя сем’і і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян будуць прыроўнены да льготнікаў. 40% ад агульнай колькасці жылля будзе ўзводзіцца за кошт дзяржаўнай падтрымкі: рэспубліка-вобласць-раён. Прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця брэсцкага рэгіёну стануць нарошчванне экспарту, імпартазамяшчэння, прыцягнення замежных інвестыцый і іншыя.
Канстанцін Сумар у час прэс-канферэнцыі адказаў на некалькі дзесяткаў пытанняў. Журналістаў, як і заўжды, цікавілі многія аспекты жыцця рэгіёну і пункты гледжання кіраўніка яго на многія праблемы. У прыватнасці, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі цікавіла, ці будуць будаўнічыя арганізацыі вобласці забяспечаны ў поўным аб’ёме работай: ці змогуць сельгасгаспадаркі справіцца з заданнем Прэзідэнта РБ па рэканструкцыі і мадэрнізацыі старых ферм сваімі сіламі і за свой кошт, які лёс тых населеных пунктаў, што не ўвайшлі ў дзяржаўную Праграму адраджэння і развіцця вёсці, ці будзе ў Брэсце пабудаваны дзіцячы хоспіс і іншае. На ўсе пастаўленыя пытанні Канстанцін Сумар адказаў шчыра, адкрыта і глыбока, што сведчыла пра зацікаўленасць сустрэчы з журналістамі.
— У тым пазітыўным, што мае вобласць у сваім развіцці, вялікая заслуга журналістаў, — сказаў Канстанцін Сумар, заклікаўшы і надалей працаваць так, каб ад кожнай публікацыі ў газеце была карысць, — наша сумесная работа павінна быць накіравана на стварэнне камфортных умоў працы і жыцця людзей.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Канстанцін СУМАР у час прэс-канферэнцыі.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://unc-mps.com.ua

у нас

101binaryoptions.com