Дванаццаць вяскоўцаў са званнем лепшых

Адзін за адным непрыкметна праляцелі ўсе дванаццаць месяцаў года. Кожны з іх для работнікаў сельскай гаспадаркі прайшоў у працы. Вяскоўцы шчыравалі на палях — аралі і сеялі, даглядалі за пасевамі, збіралі ўраджай, працавалі ў рамонтных майстэрнях, завіхаліся на малочна-таварных фермах. І ўсё для таго, каб на паліцах магазінаў штодня былі малако, мяса і духмяны хлеб.
У СВК “Хаціслаўскі” ёсць цудоўная традыцыя. Кожны год, напярэдадні навагодніх свят, тут вызначаюць дванаццаць лепшых працаўнікоў, партрэты якіх займаюць сваё пачэснае месца на дошцы гонару, а самі працаўнікі атрымліваюць граматы, прэміі і права насіць званне “Чалавек года”. Не стаў выключэннем і 2011-ы. Ушанаванне людзей працавітых, адданых сваёй справе стала сапраўдным святам — з вершамі і песнямі, шчырымі пажаданнямі і цёплымі словамі ў адрас тых, хто сваёй стараннасцю заслужыў павагу і ўвагу. За адказнасць і працавітасць, за тое, што ў любы час на іх можна паспадзявацца, даверыць самыя складаныя ўчасткі работы шчыра дзякавалі на ўрачыстасці загадчыку мастэрань Андрэю Лук’янчуку, трактарыстам Пятру Ківачуку і Расціславу Янчуку, вадзіцелю Мікалаю Корсаку, ветэрынарнаму ўрачу Віктару Ківачуку, загадчыцы фермы па дарошчванні маладняку Тамары Бенесюк, жывёлаводам Веры Ківачук, Валянціне Кірычук, Марыі Бенясюк і Ірыне Пішчык, брыгадзіру трактарна-палявочдай брыгады Вячаславу Смалю і паляводу Марыі Мішчук. Між іншым, пра Марыю Максімаўну Мішчук і намеснік старшыні СВК “Хаціслаўскі” Васіль Харык, і спецыялісты гаспадаркі гаварылі асабліва цёпла. Больш за 30 гадоў працуе жанчына ў сельгасарганізацыі, у свае 68 гадоў па 25 дзён у месяц выходзіць у поле, працуе старанна, сумленна, не губляючы дарэмна ні хвіліны, душою хварэе за давераную справу. Дарэчы, такія якасці, як працавітасць, сціпласць у характары, але яркасць і дзелавітасць у справах, безадмоўнасць, калі гэта датычыцца работы, адкрытасць і шчырасць, адзначалі ва ўсіх “працаўнікоў года”, якіх запрашала вядучая ў цэнтр залы для ўручэння заслужаных узнагарод. А артысты з гарадскога і сельскага Дамоў культуры дарылі кожнаму асобную песню.
Каб ушанаванне лепшых стала урокам таго, як у гаспадарцы цэняць добрасумленную працу, на святочны агенчык былі запрошаны маладыя спецыялісты, якія сёлета прыехалі працаваць у СВК “Хаціслаўскі”, а гэта Галіна Хмялеўская, Ігар Здасюк і Ірына Петрань, і лепшыя вучні Мельніцкай базавай і Хаціслаўскай сярэдняй школ, якія сталі прызёрамі і пераможцамі школьных алімпіяд. І далей набываць веды, правільна выбраць сваю жыццёвую сцяжынку, вучыцца працавітасці ў сваіх аднавяскоўцаў пажадалі моладзі прадстаўнікі гаспадаркі, уручыўшы ім ад СВК спецыяльныя прэміі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час святочнага агеньчыку.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

https://progressive.ua

https://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!