«Тата і мама ў нас — самыя лепшыя»

Я пазваніў. Дзверы адчыніла дзяўчынка, якая ўсміхалася. Прывітаўшыся, яна спытала:
— А вам да каго?
— Да бацькоў тваіх. Дома яны?
Замест адказу дзяўчынка крыкнула:
— Тата, мама, да вас прыйшлі.
Праз імгненне з дзецьмі на руках з’явіліся бацькі дзяўчынкі – Міхаіл і Алёна Паўлючыкі. Я прыйшоў пагаварыць пра гэтую незвычайную сям’ю, аднак праз некалькі хвілін ужо ўзнікла думка пра тое, што я, напэўна, памыліўся адрасам. Хіба могуць быць такія ідылічныя ўзаемаадносіны паміж бацькамі і іх прыёмнымі дзецьмі. Пра гэта і сказаў гаспадыні.
— Не, не памыліліся, — усміхнулася Алёна Мікалаеўна. – У нас сапраўды трое дзяцей, якіх мы ўсынавілі.
Старэйшая дзяўчынка не на хвіліну не адыходзіла ад маці. Таму я не ведаў, як у прысутнасці яе пачаць размову і спытаць пра тое, што мяне цікавіла. Аднак Алёна Мікалаеўна апярэдзіла.
— Віка ўсё ведае, таму смела можна гаварыць у яе прысутнасці. Таямніц і сакрэтаў у нас няма ніякіх.
Дзяўчынцы — 10 гадоў. Яна вучыцца ў 5 класе. У сям’ю Паўлючыкаў трапіла 8 гадоў таму. Алёна і Міхаіл сваёй дачцэ пра яе мінулае спачатку не гаварылі. Збіраліся гэта зрабіць пазней, калі дзяўчынка падрасце. Аднак гэта за іх неяк зрабілі дзеці ў школе. Таму Паўлючыкі вырашылі расказаць усю праўду самі. Віка ўважліва выслухала і ўспрыняла сваю мінулую гісторыю мужна. Пасля гэтага сваіх адносін да прыёмных бацькоў не змяніла, а наадварот, стала больш ласкавай і ўважлівай.
— А як прыйшло жаданне ўзяць дзіця з дзіцячага дома? – пытаюся я.
Трошкі падумаўшы, Алёна Мікалаеўна сказала:
— Я адкажу вершам, які напісала сама не задоўга да таго, як у нас з’явілася Віка.
Ребёнок имеет право на счастье,
На жизнь, на свободу и на любовь.
Права охраняет, даёт государство,
А люди его отбирают порой.
Ведь много детей остаётся без дома,
Живут в интернатах, где мир и покой.
Родители их лишены материнства,
А дети страдают, тоскуют порой.
Им хочется ласки, тепла и уюта,
Домашней еды и постели родной.
И хочется выйти скорей из приюта,
И маму обнять, и назвать дорогой.
Сказать те слова, которые с детства
Волнуют, тревожат их в детских домах.
Ведь мама всем нам даётся с рожденья
А сердце так рвётся и хочет сказать:
-Вы – самые лучшие в мире родители,
Роднее и ближе вас нет никого.
Быть может мы вас ненароком обидели –
Простите, родные, простите за всё.
Давайте вернём этим детям родителей.
Быть может заменим, как сможем, мы их.
Вернём их права, будем в роли учителя
И в жизнь поведём, и научим их жить.
Жить в мире, где все соблюдают законы,
Где чтят их права, помагают все им,
Где гордо звучит их фраза с трибуны:
-Я человек, и я – гражданин!
Наогул рашэнне мы прымалі разам. Мае бацькі і бацькі мужа асабліва такую ідэю не падтрымлівалі. Аднак мы адважыліся. Першай пра гэта загаварыла я. З гэтай думкай жыла недзе год. 13 лютага 2003г. мы падалі неабходныя дакументы. І амаль праз 2 месяцы ў нас з’явілася Віка. Гэта было на праваслаўнае свята Дабравешчанне. Добрая вестка прыйшла ў наш дом.
Прайшло 8 гадоў. Седзячы штовечар ля тэлеэкрана, Міхаіл Міхайлавіч слухаў і глядзеў надаедлівую рэкламу. Але на адну з іх чамусьці звярнуў увагу, засяродзіўся. Там гаварылася пра тое, што дзецям, якія жывуць у прытулках, патрабуюцца бацькі, цёплы дом, увага і ласка. “Яны вельмі чакаюць і спадзяюцца, — даносіліся словы рэкламы. — Дапамажы ім, калі можаш. Падары надзею”. Такія словы вельмі кранулі мужчыну. Міхаіл прапанаваў жонцы узяць яшчэ адно дзіця, узрост якога не больш года. У адпаведных інстанцыях, куды Паўлючыкі звярнуліся, сказалі, што ім давядзецца доўга чакаць. Але на дзень нараджэння Міхаіла Міхайлавіча патэлефанавалі з Цэнтра ўсынаўлення і сказалі, што ёсць двое дзяцей. Можна выбраць. Хутка Паўлючыкі былі ўжо там. Спачатку паказалі дзяўчынку Валерыю. Пры гэтым сказалі, што тут яшчэ ёсць яе меншы брацік. Медсястра завяла ў групу да дзяцей, жартуючы, сказала: “Якога выбераце, такі і будзе ваш”. Алёна Мікалаеўна па толькі ёй вядомых прыкметах беспамылкова паказала на хлопчыка, які быў брацікам дзяўчынкі.
-Перад намі стаяў няпросты выбар: узяць хлопчыка ці дзяўчынку альбо абаіх разам, — кажа Алёна Мікалаеўна. – Параіўшыся з мужам, вырашылі забраць іх. Хіба ж можна разлучаць брата і сястру? Цяпер Валерыі 3 гады, а Сашу – 1 год і 2 месяцы. Хлопчык стаў ужо сам хадзіць, спрабуе гаварыць, а як пачуе гукі музыкі, пачынае танцаваць.
Лёсы ў дзяцей нялёгкія, трагічныя. Нават у жахлівым сне нельга ўявіць, што так са сваімі роднымі дзецьмі маглі паступіць бацькі. Напрыклад, аднаго з прыёмных дзяцей Паўлючыкаў ад біялагічных бацькоў забралі, калі таму было 9 месяцаў. Немаўля зімой пры 15-градусным марозе знайшла выпадкова міліцыя ля аднаго з пад’ездаў шматпавярховага дома. Дзіця захварэла 2-баковым запаленнем лёгкіх, атытам вуха, было худым, часта хварэла.
Сёння Віка, Валерыя і Саша адчуваюць сябе добра. Яны апрануты, дагледжаны, накормлены. У іх ёсць свой пакой, дзе безліч цацак. А самае, напэўна, галоўнае тое, што Віка, Валерыя і Саша штохвілінна адчуваюць любоў, ласку, пяшчоту. Яны – шчаслівыя. Шчасце ім падарылі Алёна і Міхаіл, усынавіўшы чужых дзяцей.
Р.S. Адыходзячы, на развітанне да мяне падбегла Віка і на вуха прашаптала: “А тата і мама ў нас – самыя лепшыя. Не верыце?”
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дружная сям’я Паўлючыкаў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


посмотреть poliv.ua

читать на сайте

our company best-cooler.reviews